ЛУКАША 14:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сталася, калі Ісус у суботу ўвайшоў у дом аднаго з начальнікаў фарысейскіх паесці хлеба, яны сачылі за Ім. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася прыйсьці Яму ў суботу ў дом аднаго з начальнікаў фарысэйскіх зьесьці хлеба, і яны сачылі за Ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Давялося Яму ў суботу прыйсьці ў дом аднаго начальніка фарысэйскага з'есьці хлеба, і яны цікавалі за Ім; |
Што вы кідаецеся на чалавека, быццам на сцяну пахілую або плот павалены, што вы ўсе руйнуеце [яго]?
бо, як лічыць ён у душы сваёй, — такі і сам ён. «Снедай і пі», — кажа ён табе, а розум яго — не з табою.
У колькі ж разоў даражэйшы чалавек за авечку? Таму можна дабро рабіць і па суботах».
І, калі Ён гаварыў, адзін фарысей запрасіў, каб Ён паабедаў у яго; і, увайшоўшы, Ён узлёг.
І, запытаны фарысеямі, калі надыдзе Валадарства Божае, адказваючы, сказаў ім: «Валадарства Божае не прыйдзе відавочна
І, каб сачыць за Ім, падаслалі яны шпіёнаў, якія выдавалі сябе за справядлівых, каб падлавіць Яго на словах і такім чынам выдаць Яго начальству і ўладзе намесніка.
А кніжнікі і фарысеі сачылі за Ім, ці будзе ў шабат аздараўляць, каб знайсці прычыну абвінаваціць Яго.
Тады адзін фарысей на імя Гамаліэль, заканазнавец, паважаны ўсім народам, устаўшы ў радзе, загадаў на нейкі час вывесці Апосталаў