КАЛАСЯНАЎ 1:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Ён – Галава цела Царквы; Ён – Пачатак, Першынец з мёртвых, каб ва ўсім Ён трымаў першынство, Біблія (пераклад А.Бокуна) І Ён ёсьць галава Цела — Царквы; Ён — Пачатак, Першародны з мёртвых, каб быць Яму ў-ва ўсім першым, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І Ён ёсьць галава цела Царквы; Ён пачатак, першынец зь мёртвых, каб меў Ён ва ўсім першынства: |
«Вось жа, пашчаслівіцца Слузе Майму; узвысіцца і ўзнясецца, і будзе вельмі вялікі».
Ісус жа, падышоўшы да іх, загаварыў, кажучы: «Дадзена Мне ўся ўлада на небе і на зямлі.
Які па мне ідзе, але наперадзе мяне быў, Якому я не варты развязаць рамень пасталоў Яго».
што Хрыстос мае цярпець, што будзе Першым уваскрослым з мёртвых ды што будзе прапаведаваць святло для народа і для паганаў».
Бо тых, якіх Ён спрадвеку пазнаў, тых Ён прызначыў стацца падобнымі да вобразу Сына Свайго, каб Ён быў першародным між многімі братамі.
Хачу, каб вы ведалі, што галава кожнага мужчыны – Хрыстос, а кожнае жонкі галава – муж, а галава Хрыста – Бог.
на ўсталяванне паўнаты часоў: аб’яднаць усё, што на небе і на зямлі, пад галавою – Хрыстом.
Цяпер радуюся я з цярпенняў маіх за вас і дапаўняю тое, чаго нестае з пакут Хрыстовых, у сваім целе за Цела Яго, якім ёсць Царква,
і не трымаючыся Галавы, ад Якой усё цела, суставамі і вязямі злучанае і змацаванае, расце ўзрастаннем Божым.
Што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі сваімі вачамі, што разглядалі, ды чаго дакраналіся нашы рукі, – аб Слове жыцця, –
і жывы; і быў мёртвым, і, вось, жывы на векі вечныя, амін; і маю ключы смерці і пекла.
і ад Ісуса Хрыста, Які ёсць сведка верны, Першародны з памерлых і Валадар валадароў зямных. Яму, Які ўзлюбіў нас, і абмыў нас ад грахоў нашых Крывёю Сваёй,
Я – Альфа і Амега, Пачатак і Канец, – кажа Госпад, Які ёсць, Які быў і Які прыйдзе, Усемагутны.
І затрубіў анёл сёмы. І сталіся моцныя галасы ў небе, кажучы: «Зрабілася валадарства гэтага свету Валадарствам Госпада нашага і Хрыста Яго, і будзе Ён валадарыць на векі вечныя».
І сказаў мне: «Сталася! Я – Альфа і Амега, Пачатак і Канец. Прагнучаму дам Я піць дарма з крыніцы жыцця.
І анёлу царквы, што ў Лаадыцэі, напішы: гэта кажа Амін, Сведка верны і праўдзівы, Пачатак тварэння Божага.