ЕЗЭКІІЛЯ 27:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тарсіс гандляваў з табой дзеля мноства ўсякага багацця; срэбра і жалеза, свінец і волава далі табе за тавары твае. Біблія (пераклад А.Бокуна) Таршыш гандляваў з табой дзеля мноства ўсякага багацьця; срэбра і жалеза, цыну і волава давалі [табе] за тавары твае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тарсіс, твой гандлёвец, паводле мноства рознага багацьця, плаціў за твае тавары срэбрам, жалезам, сьвінцом і волавам. |
таму што караблі Тарсіса, якія належалі цару разам з караблямі Гірама, раз у тры гады, прывозілі морам золата, і срэбра, і слановую косць, і малпаў, і паўлінаў.
А цар Язафат пабудаваў караблі ў Тарсісе, каб плысці ў Афір па золата; і яны не паплылі, бо паразбіваліся ў Эцыён-Гебэры.
Бо цар меў караблі, якія плавалі ў Тарсіс разам з паслугачамі Гірама; раз у тры гады прыплывалі караблі з Тарсіса, прывозячы золата, і срэбра, і слановую косць, і малпаў, і паўлінаў.
Бо Мяне чакаюць астравы, а ў першую чаргу — караблі Тарсіса, каб прывезці сыноў тваіх здалёку, срэбра іх і золата іх разам з імі; дзеля імя Госпада Бога твайго і Святога Ізраэлева, бо Ён уславіў цябе.
Срэбраная бляха, прывезеная з Тарсіса, і золата з Уфаза, твор майстра і рук залатара, адзенне іх з блакіту і пурпуру, усё гэта — тварэнне майстроў.
Сыны Арадыя і войска тваё былі кругом на мурах тваіх, і гамадыйцы былі на вежах тваіх. Павесілі яны свае шчыты вакол на тваіх мурах, дадаючы прыгажосці табе.
Яван, Тубал і Масок вялі гандаль з табой, абменьвалі ў цябе нявольнікаў і вырабы з медзі.
Эдом вёў з табою гандаль з прычыны тваіх многіх вырабаў: давалі табе за тавары карбункулы, пурпур і рознакаляровыя тканіны, і вісон, і чырвоныя каралы, і рубіны.
Дамаск гандляваў з табой дзеля шматлікасці тваіх вырабаў, дзеля мноства твайго багацця: віно з Гэльбона, і воўну з Сагара, і віно з Узала давалі табе на абмен;
Калі тавары твае ішлі з-за мора, карміў ты шмат народаў! Дзеля мноства багаццяў тваіх і тваіх тавараў узбагаціў ты цароў зямлі.
З пашырэннем гандлю твайго напоўнілася нутро тваё злачыннасцю і зграшыў ты. І скінуў Я цябе з гары Божай, і прагнаў цябе херубін апякун паміж бліскучых камянёў.
дзеля сваёй вялікай мудрасці ды дзеля сваіх здольнасцей купецкіх павялічыў ты сваю маёмасць, і сэрца тваё стала пыхлівым з прычыны багаццяў тваіх”.
Саба, і Дэдан, і гандляры з Тарсіса, і ўсе яго кіраўнікі будуць казаць табе: “Ці ты прыйшоў рабаваць? Ці сабраў сваё войска, каб рабаваць, каб забіраць срэбра і золата, каб уводзіць жывёлу і маёмасць і каб набраць вялікую здабычу?”»
Дык устаў Ёна, каб уцячы ў Тарсіс ад аблічча Госпада, і сышоў у Ёпэ, і знайшоў карабель, які плыў у Тарсіс, і заплаціў належную плату ды сеў у яго, каб плысці з імі ў Тарсіс ад аблічча Госпада.
тавараў залатых і срэбраных, і дарагіх каменняў, і перлаў, і вісону, і пурпуру, і шоўку, і парфіры, і рознага пахкага дрэва ды вырабаў са слановай косці, і ўсякіх рэчаў з найдаражэйшага дрэва, і медзі, і жалеза, і мармуру,