Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 38:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

13 Саба, і Дэдан, і гандляры з Тарсіса, і ўсе яго кіраўнікі будуць казаць табе: “Ці ты прыйшоў рабаваць? Ці сабраў сваё войска, каб рабаваць, каб забіраць срэбра і золата, каб уводзіць жывёлу і маёмасць і каб набраць вялікую здабычу?”»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

13 Шэва і Дэдан, і купцы з Таршышу, і ўсе ільвяняты ягоныя скажуць табе: "Ці ты прыйшоў узяць здабычу? Ці ты сабраў зборышча тваё, каб рабаваць рабаваньнем, каб вынесьці срэбра і золата, каб узяць для сябе статкі і маёмасьць, каб узяць здабычу вялікую? "”

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

13 Сава і Дэдан і купцы Тарсіскія з усімі іхнімі маладымі львамі скажуць табе: ты прыйшоў, каб учыніць рабунак, сабраў полчышча тваё, каб набраць здабычы, узяць срэбра і золата, адабраць быдла і маёмасьць, захапіць вялікую здабычу?

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 38:13
17 Крыжаваныя спасылкі  

сыны Роды вялі гандаль з табою; незлічоныя астравы гандлявалі з табою: за плату давалі табе біўні слановыя і дрэва эбенавае.


«Сын чалавечы, галасі над фараонам, царом Егіпецкім, ды скажы яму: “Леў сярод народаў, прапаў ты, а быў ты, як кракадзіл на моры; пускаў ты бурбалкі ў рэках сваіх, і муціў ваду сваімі лапамі, ды рабіў мутнымі рэкі іх”.


Караблі з Тарсіса, кіраўнікі твае, прывозілі да цябе тавары; і стаў ты багаты і дужа слаўны ў сэрцы мора.


Дэдан даваў табе дыванкі для сёдлаў.


Тарсіс гандляваў з табой дзеля мноства ўсякага багацця; срэбра і жалеза, свінец і волава далі табе за тавары твае.


дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: Я выцягну руку Маю супраць Ідумеі, ды вынішчу ў ёй людзей і жывёлу, і ператвару яе ў пустыню — ад Тэмана аж да Дэдана загінуць ад меча.


Заравуць яны, быццам ільвы, замуркаюць, як малыя львяняты.


Да народа бязбожнага пасылаю яго, прызначаю яго супраць народа гневу Майго, каб забраў ён даніну і вырваў здабычу і каб выставіў яго на патаптанне, быццам бруд на плошчах.


Чуецца галашэнне пастухоў, бо найлепшае з іх спустошана; гук рыкання львоў, бо знішчана пышнасць Ярдана.


Ізраэль — заблуканая авечка, ільвы палявалі на яе. Першы еў яе цар асірыйцаў, а апошні, Набукаданосар, цар Бабілона, паламаў ёй косці.


«Багацце тваё і скарбы твае Я аддам на рабунак без платы, дзеля ўсіх грахоў тваіх па ўсіх межах тваіх.


Ён сашле з неба і вызваліць мяне, Ён аддасць на ганьбу тых, што тапталі мяне. Сашле Бог міласэрнасць Сваю і праўду Сваю.


Расцягнуліся вяроўкі твае, не вытрымаюць зла свайго, каб расшырыць ветразі не маглі; тады


І прадам сыноў вашых і дачок вашых у рукі сыноў Юды, а яны прададуць іх сабэйцам, народу, які жыве далёка, бо так сказаў Госпад».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы