Вось, адкідаеш мяне сёння ад аблічча зямлі, і ад аблічча Твайго я схаваюся і буду выгнанцам і ўцекачом на зямлі; дык кожны, хто напаткае мяне, заб’е мяне».
ДРУГІ ЗАКОН 28:64 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Госпад расцярушыць цябе сярод усіх народаў, ад пачатку зямлі да яе крайніх межаў, і там будзеш ты служыць чужым багам, якіх не ведаў ты і бацькі твае, дрэвам і каменям. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ГОСПАД расьцярушыць вас сярод усіх народаў, ад канца зямлі да канца зямлі, і там будзеш ты служыць багам чужым, якіх ня ведаў ты і бацькі твае, дрэву і камяням. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І расьсее цябе Гасподзь па ўсіх народах, ад краю зямлі да краю зямлі, і будзеш там служыць іншым багам, якіх ня ведаў ні ты, ні бацькі твае, дрэву і камяням. |
Вось, адкідаеш мяне сёння ад аблічча зямлі, і ад аблічча Твайго я схаваюся і буду выгнанцам і ўцекачом на зямлі; дык кожны, хто напаткае мяне, заб’е мяне».
На дзевяты год Осіі, цар асірыйцаў здабыў Самарыю і перасяліў Ізраэль у Асур, і пасяліў іх у Гале, і ў Габоры каля ракі Газан, і ў гарадах мідзян.
і цар Бабілона ўдарыў іх, і забіў у Рэблі, у зямлі Эмат. І быў Юда выселены са сваёй зямлі.
Успомні слова, якое даў Ты рабу Твайму, Майсею, кажучы: “Калі будзеце грашыць, дык Я вас рассею паміж народамі;
Павярнуў Ты нас на ўцёкі перад непрыяцелямі нашымі; і тыя, што ўзненавідзелі нас, разрабавалі для сябе.
Ды аддам цябе служыць ворагам тваім у зямлю, якой не ведаеш, гнеў бо Мой загарэўся агнём і будзе над вамі гарэць».
Дык Я выкіну вас з гэтай зямлі ў зямлю, якой не ведаеце ані вы, ані бацькі вашы, і будзеце вы там служыць багам чужым, днём і ноччу, бо Я не дам вам прабачэння.
Ізраэль — заблуканая авечка, ільвы палявалі на яе. Першы еў яе цар асірыйцаў, а апошні, Набукаданосар, цар Бабілона, паламаў ёй косці.
і расцярушу іх сярод народаў, якіх не ведалі яны і бацькі іх, і пашлю ўслед за імі меч, аж пакуль не згінуць».
Пайшоў на выгнанне Юда з прычыны прыцяснення і вялікай няволі; жыве ён між народамі, не знаходзіць супакою, усе пераследнікі яго ловяць яго сярод прыцясненняў.
Ізноў падняў Я руку Маю на іх у пустыні, каб разагнаць іх паміж народаў і раскінуць па чужых землях,
І Я раскідаў іх паміж народаў, ды расцярушыліся яны па землях; Я асудзіў іх па паводзінах іх і па ўчынках іх.
Вас жа расцярушу між народамі і пушчу меч услед за вамі; і будзе зямля ваша пустая, а гарады будуць зруйнаваныя.
Бо Я, вось, загадаю і расцярушу дом Ізраэля паміж усіх народаў, як рассыпаецца зерне ў рэшаце, і ніводнае зерне не ўпадзе на зямлю.
“Радуйся і цешся, дачка Сіёна! Бо Я ўжо іду і пасялюся сярод цябе, — кажа Госпад. —
І рассыплю іх па ўсіх народах, якіх не ведалі; і зямля па іх засталася пустыняй, так што ніхто не хадзіў па ёй і не вяртаўся. І перамянілі яны жаданую зямлю ў пустыню».
і будуць падаць ад вострага меча, і пагоняць іх, схапіўшы, у няволю да ўсіх народаў, і Ерузалім будзе таптаны паганамі, аж пакуль не споўняцца часы паганаў.
не слухай яго і не згаджайся з ім; і не слухай яго ды хай не пашкадуе яго вока тваё, каб злітавацца і ўхаваць яго,
Цябе і цара твайго, якога паставіш над сабою, завядзе Госпад да народа, якога не ведаў ты і бацькі твае, і будзеш служыць там багам чужым, дрэву і каменю,
і служылі яны багам чужым, і пакланяліся ім, тым, якіх не ведалі і якія не былі ім прызначаны,
«Калі споўняцца на табе ўсе гэтыя словы, дабраславенне і праклён, якія я абвясціў перад абліччам тваім, і ты прымеш іх у сэрца сваё сярод усялякіх народаў, па якіх раскідаў цябе Госпад, Бог твой,
Ахвяры складалі яны дэманам, а не Богу, багам, якіх не ведалі; з’явіліся яны, новыя і невядомыя, якім не пакланяліся бацькі іх.
Папытайся ў даўніх часоў, якія былі перад табой ад дня, калі стварыў Бог чалавека на зямлі, ад аднаго краю неба да другога, ці было што-колечы такое вялікае, як гэтая справа, і ці было вядома пра штосьці падобнае?