Вось, бацькі нашы загінулі ад мечаў, сыны нашы, і дочкі нашы, і жонкі трапілі ў палон дзеля гэтага злачынства.
ДРУГІ ЗАКОН 28:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыны твае і дочкі твае будуць аддадзены іншаму народу на вачах тваіх, і ўвесь дзень будзеш, плачучы, выглядаць іх дарма, і не будзе сілы ў руках тваіх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыны твае і дочкі твае будуць аддадзены іншаму народу, і вочы твае будуць выглядаць іх сумаваць дзеля іх усе дні, і ня будзе сілы ў руках тваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыны твае і дочкі твае аддадзены будуць іншаму народу; вочы твае будуць бачыць і кожны дзень будуць кволець, і ня будзе сілы ў руках тваіх. |
Вось, бацькі нашы загінулі ад мечаў, сыны нашы, і дочкі нашы, і жонкі трапілі ў палон дзеля гэтага злачынства.
Заграз я глыбока ў балоце і няма дна; увайшоў я ў глыбокія воды, і цячэнне цягне мяне.
Як птушанё ластаўкі, так запішчу, буду вуркатаць, як галубка; стаміліся вочы мае, углядаючыся ў вышыню. Госпадзе, цярплю прыгнёт, паручыся за мяне!
«Справядлівы ёсць Госпад, бо супрацівіўся я слову вуснаў Яго. Слухайце, малю, усенькія народы, ды паглядзіце на боль мой: дзяўчаты мае і юнакі мае пайшлі ў няволю.
Змарнелі вочы мае ад слёз, трасецца нутро маё; вылілася на зямлю жоўць мая дзеля гора дачкі «народа Майго», калі памлелі дзіця і немаўля на плошчах горада.
«Дакуль марнеюць нашы вочы, дарэмна чакаючы дапамогі! З вартавой вежы нашай выглядалі мы народ, які можа нас збавіць.
І ты, сын чалавечы, вось, у дзень, у які Я вазьму ад іх сілу іх, і радасць велічы, і раскошу вачэй іх, і тугу душ іх, сыноў і дачок іх;
Сыноў Юды і сыноў Ерузаліма прадавалі вы сынам Грэцыі, каб аддаліць іх ад межаў сваіх.
Гора тым, якія задумваюць беззаконне і абдумваюць ліхоцце на ложках сваіх! На світанні здзяйсняюць задуманае, бо на тое стае моцы ў руках іх.
Цярпі і турбуйся, дачка Сіёна, як парадзіха; бо цяпер выйдзеш з горада, і будзеш жыць у полі, і дойдзеш аж да Бабілона; там будзеш вызвалена, там адкупіць цябе Госпад з рук ворагаў тваіх.
Гора табе, Мааб; прапаў ты, народ Хамоса! Прымусіў ён сыноў тваіх да ўцёкаў, а дачок тваіх — у палон Сэгону, цару амарэяў.
Пракляты плод улоння твайго, і плён зямлі тваёй, і прыплод жывёлы тваёй, і прырост авечак тваіх.
Вол твой будзе забіты на вачах у цябе, і не пакаштуеш яго. Асёл твой будзе забраны перад абліччам тваім і не вернецца да цябе; авечкі твае будуць аддадзены ворагам тваім, і не будзе каму дапамагчы табе.
І не будзеш ты мець супакою сярод гэтых народаў, стапе тваёй нагі не будзе супакою; і дасць там табе Госпад сэрца баязлівае, вочы заплаканыя і душу, апанаваную тугою.