Але калі сабраліся вакол яго вучні, ён, узняўшыся, пайшоў у горад. А на другі дзень разам з Барнабам накіраваўся ў Дэрбу.
ДЗЕІ 20:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Праводзілі яго Сапатэр з Бэрэі, Арыстарх і Секунд з Тэсалонікі, і Гай з Дэрбы, і Цімафей, а з азійцаў – Тыхік і Трафім. Біблія (пераклад А.Бокуна) А праводзілі яго да Азіі Сапатэр з Бэрэі, а з Тэсалонцаў — Арыстарх, і Сэкунд, і Гай з Дэрбы, і Цімафей, а з Азійцаў — Тыхік і Трафім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Зь ім сьледавалі да Асіі Сасіпатр Піраў, Вэрыянін, і Фесалонікійцы Арыстарх, Сэкунд, і Гаій Дэрвянін і Цімафей, і Асійцы Тыхік і Трахім. |
Але калі сабраліся вакол яго вучні, ён, узняўшыся, пайшоў у горад. А на другі дзень разам з Барнабам накіраваўся ў Дэрбу.
І прыбыў ён у Дэрбу і Лістру. І вось, быў там адзін вучань, на імя Цімафей, сын веруючай жанчыны юдэйкі і бацькі грэка;
Затым перайшлі яны Фрыгію і краіну Галатыйскую, бо Дух Святы забараніў ім прамаўляць слова ў Азіі.
Прайшоўшы праз Амфіпаль і Апалонію, прыбылі яны ў Тэсалоніку, дзе юдэі мелі сінагогу.
Калі юдэі з Тэсалонікі даведаліся, што таксама ў Бэрэі Паўла прапаведуе слова Божае, прыбылі і туды, падбураючы і хвалюючы многіх.
І замяшанне напоўніла ўвесь горад, і, схапіўшы Гая і Арыстарха, мацэдонцаў, таварышаў Паўлы, з імпэтам кінуліся аднадушна ў тэатр.
бо Паўла вырашыў абмінуць Эфес, каб не было яму затрымкі ў Азіі, бо спяшаўся па магчымасці адзначыць Пяцідзесятніцу ў Ерузаліме.
А калі яны прыйшлі да яго, сказаў ім: «Вы ведаеце, якім я быў між вамі ад першага дня, калі прыбыў у Азію, ды ўвесь час,
Бо перад тым бачылі з ім Трафіма з Эфеса ў горадзе ды думалі, што Паўла ўвёў яго ў святыню.
Селі мы на гадрамітыйскі карабель, які меў плысці каля ўзбярэжжа Азіі, і затым адплылі, а з намі быў Арыстарх, мацэдонец з Тэсалонікі.
Вітае вас Гай, гасцінны для мяне і для ўсёй царквы. Вітае вас Эраст, скарбнік горада, і брат Кварт.
Паўла, з волі Божай Апостал Ісуса Хрыста, і Цімафей, брат, Царкве Божай, што ў Карынце, з усімі святымі, што ва ўсёй Ахаі:
Бо Сын Божы Ісус Хрыстос, Якога мы вам прапаведавалі, – я, і Сіліван, і Цімафей, – не быў: «так» і «не», але ў Ім было «так».
Каб жа і вы ведалі пра мяне, што раблю, пра ўсё гэта паведаміць вам Тыхік, найдаражэйшы брат і верны слуга у Госпадзе,
Маю надзею ў Госпадзе Ісусе, што ў хуткім часе прышлю да вас Цімафея, каб мог быць спакойны, даведаўшыся, што ў вас.
Вітае вас Арыстарх, вязень разам са мной, і Марк, сваяк Барнабы, – адносна якога вы ўжо атрымалі даручэнні: калі прыбудзе да вас, прыміце яго, –
Пра мяне ўсё вам раскажа Тыхік, найдаражэйшы брат, і верны паслугач, і супрацоўнік у Госпадзе,
Паўла, Апостал Ісуса Хрыста, па загадзе Бога, Збаўцы нашага, і Госпада Ісуса Хрыста, нашай надзеі,
Цімафею, улюбёнаму сыну: ласка, міласэрнасць і супакой ад Бога Айца і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.
Калі пашлю да цябе Арцёма або Тыхіка, парупся чым хутчэй прыбыць да мяне ў Нікапаль, бо там вырашыў я зімаваць.
Марк, Арыстарх, Дэмас і Лука, памочнікі мае. Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым. Амін.