Калі Ён яшчэ прамаўляў да людзей, вось, Маці і браты Яго сталі звонку, хочучы з Ім пагаварыць.
ДЗЕІ 1:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яны ўсе аднадушна трывалі ў малітве і прашэнні разам з жанчынамі і Марыяй, Маці Ісуса, ды братамі Яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Усе яны трывалі аднадушна ў малітвах і просьбах разам з жанчынамі, і Марыяй, маці Ісуса, і братамі Ягонымі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) усе яны аднадушна былі ў малітве і ў маленьні, зь некаторымі жанчынамі і Марыяю, Маці Ісусавай, і з братамі Ягонымі. |
Калі Ён яшчэ прамаўляў да людзей, вось, Маці і браты Яго сталі звонку, хочучы з Ім пагаварыць.
Было там шмат жанчын, што назіралі здалёк, якія хадзілі следам за Ісусам ад Галілеі, паслугоўваючы Яму.
А былі там і жанчыны, здалёк паглядаючыя, між імі Марыя Магдалена, і Марыя, маці Якуба меншага і Язэта, і Саламея,
І, калі мінула субота, Марыя Магдалена, і Марыя Якубава, і Саламея накуплялі духмянасцей, каб пайсці і памазаць Ісуса.
Таму, калі вы, хоць і благія, умееце даваць дзецям вашым добрыя дары, дык наколькі ж больш Айцец з неба дасць Духа Святога тым, хто просіць Яго».
Таксама расказваў ім прыпавесць аб тым, што заўсёды трэба маліцца і не ўкідацца ў роспач,
А здалёк стаялі ўсе знаёмыя Яго і жанчыны, што ішлі следам за Ім ад Галілеі, гледзячы на гэта.
Падышлі таксама жанчыны, якія прыйшлі з Ім з Галілеі, і ўбачылі магілу і як пакладзена было цела Яго,
Былі ж гэта Марыя Магдалена, і Ёана, і Марыя Якубава, ды іншыя з імі, якія расказалі пра гэта Апосталам.
І, падняўшыся ў тую ж гадзіну, вярнуліся ў Ерузалім, і знайшлі там адзінаццаць, што сабраліся разам, ды тых, што з імі былі,
і штодзень аднадушна заставаліся ў святыні, і, ламаючы хлеб па дамах, спажывалі ежу ў радасці і прастаце сэрца,
ва ўсякі час молячыся ўсякаю малітваю і просьбаю ў Духу, аб гэтым самым чувайце з усёй трываласцю і просьбаю за ўсіх святых