ГАБРЭЯЎ 13:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не забудзьцеся пра дабрадзейнасць і супольнасць, бо такія ахвяры мілыя Богу. Біблія (пераклад А.Бокуна) Пра дабрадзейнасьць і супольнасьць не забывайцеся, бо гэткія ахвяры падабаюцца Богу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Не забывайце таксама дабрачыннасьці і шчырай супольнасьці, бо такія ахвяры падабаюцца Богу. |
Ахвяра Богу — дух спакутаваны; сэрца стурбаванага і пакорлівага, Божа, Ты не адцураешся.
Пачуўшы гэта, Ісус гаворыць яму: «Яшчэ аднаго табе не хапае: прадай усё тое, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб на небе; і прыходзь, ідзі за Мной».
пра Ісуса з Назарэта, як намасціў Яго Бог Духам Святым і магутнасцю, і Ён хадзіў, чынячы дабро і аздараўляючы ўсіх апанаваных дэманамі, бо Бог быў з Ім.
А была ў Ёпе адна вучаніца, імем Табіта, значыць «сарна»; яна была поўная добрых учынкаў і міласцін, якія рабіла.
Хто краў, хай ужо не крадзе, лепш хай працуе, зарабляючы рукамі даброцці, каб меў чым у патрэбе ўспамагчы таму, каму трэба.
Я ўсё атрымаў і хапае мне ўсяго; я напоўніўся, атрымаўшы ад Эпафрадыта салодкі водар, які вы даслалі, ахвяру прыемную, мілую Богу.
Глядзіце, каб нікому ліхам за ліха не адгаджаць, але імкніцеся заўсёды да дабра, як адзін для аднаго, так і для ўсіх.
каб супольнасць веры тваёй сталася бачнай у пазнанні ўсякіх даброццяў, якія маем у вас у Хрысце Ісусе.
Бо Бог справядлівы і не забудзе ўчынкаў вашых і працу любові, якую выказалі вы дзеля імя Яго, вы, якія паслугавалі і паслугуеце святым.
Улюбёны, не наследуй ліхому, але таму, што добрае. Хто добрае робіць, ёсць ад Бога, а хто робіць благое, той не бачыў Бога.