ГАБРЭЯЎ 11:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) лепш выбіраючы быць пераследаваным разам з народам Божым, чым мець часовую прыемнасць граху. Біблія (пераклад А.Бокуна) і выбраў лепш пакутаваць з народам Божым, чым мець часовую прыемнасьць грэху, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і лепей захацеў пакутаваць з народам Божым, чым мець часовую, грахоўную асалоду, |
Трасецца сэрца маё, страх напаў на мяне; прыцемкі, мною жаданыя, ператварыліся для мяне ў жахі.
Калі не пажадае, то ведай, цару, што не будзем ушаноўваць тваіх багоў, ані пакланяцца залатой статуі, якую ты паставіў».
але не мае кораня, таму зменны. І, калі настане ўціск і пераследы за слова, адразу ж спакушаецца.
І сказаў Абрагам: “Сыне, прыпомні, як ты ў жыцці сваім карыстаўся даброццямі тваімі, а Лазар гэтак жа благаццём; ён цяпер тут суцяшаецца, а ты пакутуеш.
Пазіраючы, убачыў Я прыгнёт народа Майго ў Егіпце, ды пачуў стогны яго, дык сышоў, каб вызваліць яго; і цяпер ідзі, Я пасылаю цябе ў Егіпет”.
Ды не толькі гэтым, але пахваляемся таксама прыгнётам, ведаючы, што прыгнёт спараджае цярплівасць,
Цяпер радуюся я з цярпенняў маіх за вас і дапаўняю тое, чаго нестае з пакут Хрыстовых, у сваім целе за Цела Яго, якім ёсць Царква,
Дык не саромейся тады сведчання Госпада нашага, ані мяне, вязня Яго, але працуй дзеля Евангелля моцы Бога,
каменавалі іх, перапілоўвалі і катавалі, гінулі яны ад меча, туляліся ў авечых і казліных скурах, жылі ў горы, нястачах і прыгнёце.
вы, калісьці не народ, а цяпер народ Божы, якія былі не дасягнуўшымі міласэрнасці, а цяпер дасягнулі міласэрнасці.
Колькі ўзносілася яна і раскашавала, столькі дайце ёй і мукаў, і гора, бо кажа ў сваім сэрцы: “Сяджу, як царыца, і не ўдава я, і не пабачу гора”.