Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДАНІІЛА 3:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 Калі не пажадае, то ведай, цару, што не будзем ушаноўваць тваіх багоў, ані пакланяцца залатой статуі, якую ты паставіў».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 А [нават] калі не [вызваліць], няхай будзе вядома табе, валадару, што багам тваім мы ня будзем служыць і балвану залатому, якога ты паставіў, ня будзем пакланяцца».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 Калі ж і ня будзе таго, дык хай будзе вядома табе, цару, што мы багам тваім служыць ня будзем і залатому ідалу, якога ты паставіў, не паклонімся».

Глядзіце раздзел Копія




ДАНІІЛА 3:18
20 Крыжаваныя спасылкі  

І хто знойдзе душу сваю, той згубіць яе, а хто аддасць душу сваю за Мяне – знойдзе яе.


І тыя перамаглі яго дзякуючы Крыві Ягняці і словам свайго сведчання, і не шкадавалі жыцця свайго нават да смерці.


Калі ж вам не падабаецца служыць Госпаду, то выбірайце сабе цяпер, каму служыць хочаце: ці багам, якім служылі бацькі вашы ў Месапатаміі, ці багам амарэяў, у зямлі якіх вы жывяце: а я і дом мой будзем служыць Госпаду».


Бо выдаў Ты праўдзівыя прысуды ва ўсім, што Ты навёў на нас і на Ерузалім, святы горад нашых бацькоў, бо ў праўдзе і ў законнасці навёў Ты ўсё гэта на нас з прычыны нашых грахоў.


Бяжыць бязбожнік, калі ніхто не гоніца за ім, а справядлівы — як леў адважны.


Нават калі Ён заб’е мяне, я буду ўскладаць надзею на Яго; аднак жа сцверджу перад абліччам Яго шляхі мае.


Аднак Пётра і Ян, адказваючы, сказалі ім: «Мяркуйце самі, ці справядліва перад абліччам Бога вас больш слухаць, чым Бога?


Не звяртайцеся да ідалаў ані не вылівайце сабе багоў з металу. Я — Госпад, Бог ваш!


І не бойцеся тых, якія забіваюць цела, а душы забіць не могуць. Але бойцеся больш Таго, Хто можа і душу, і цела загубіць у пекле.


І Ён, адказваючы, гаворыць ім: «Калі вечарэе, кажаце: “Будзе пагода, бо неба чырвонае”.


лепш выбіраючы быць пераследаваным разам з народам Божым, чым мець часовую прыемнасць граху.


Ён адказаў: «Запалаў я руплівасцю дзеля Госпада, Бога Магуццяў, бо сыны Ізраэля занядбалі запавет Твой, развалілі ахвярнікі Твае і мечам пазабівалі прарокаў Тваіх: і застаўся я адзін, але і на маё жыццё цікуюць, каб знішчыць яго».


І Я ў Ізраэлі пакіну сем тысяч: калені ўсіх, хто не ўкленчыў перад Баалам, і ўсе вусны, якія не цалавалі яго».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы