А Арам быў бацькам Амінадаба, Амінадаб жа быў бацькам Наасона, кіраўніка сыноў Юды.
ВЫХАД 6:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Аарон узяў за жонку Элісэбу, дачку Амінадаба, сястру Наасона, якая нарадзіла яму Надаба і Абігу, Элеязэра і Ітамара. Біблія (пераклад А.Бокуна) I ўзяў Аарон Элішэбу, дачку Амінадава, сястру Нахшона, сабе за жонку, і яна нарадзіла яму Надава і Абігу, Элеазара і Ітамара. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Аарон узяў сабе за жонку Елісавету, дачку Амінадававу, сястру Наасонаву, і яна нарадзіла яму Надава і Авіуда, Элеазара і Ітамара. |
А Арам быў бацькам Амінадаба, Амінадаб жа быў бацькам Наасона, кіраўніка сыноў Юды.
Сыны Амрама: Аарон, Майсей і Мірыям. Сыны Аарона: Надаб, і Абігу, Элеязэр і Ітамар.
Сказаў таксама Майсею: «Узыдзі да Госпада ты і Аарон, Надаб і Абігу, і семдзесят старэйшын Ізраэля, і здалёк пакланіцеся.
Ты таксама вазьмі да сябе брата свайго Аарона з сынамі яго ад грамады сыноў Ізраэля, каб служылі Мне святарамі: Аарон, Надаб, Абігу, Элеязэр і Ітамар.
Вось што сказаў Майсей Аарону і сынам яго, Элеязэру і Ітамару, якія засталіся: «Вазьміце ахвяру хлебную, што засталася ад агнявых ахвяр Госпада, і ежце яе прэсную каля ахвярніка, бо гэта самая святая рэч.
Майсей сказаў тады Аарону, Элеязэру і Ітамару, сынам яго: «Не галіце валасоў вашых і не раздзірайце адзення, каб часам не былі вы пакараныя смерцю, ды каб не ўзняўся гнеў на ўсю супольнасць. Браты вашыя і ўвесь дом Ізраэля могуць плакаць над спаленнем, якое ўчыніў Госпад.
З усходу хай стаіць лагер Юды па дружынах войска яго, а кіраўніком сыноў яго хай будзе Наасон, сын Амінадаба;
І калі Аарон скінуў шаты свае, ён апрануў у іх Элеязэра, сына яго. Калі памёр Аарон на вяршыні гары, Майсей з Элеязэрам сышлі ўніз.
А Арам быў бацькам Амінадаба, а Амінадаб быў бацькам Наасона, а Наасон быў бацькам Салмона.
У дні Ірада, цара Юдэі, жыў адзін святар на імя Захарыя, з Абіявай чаргі. Ён меў жонку, з дачок Ааронавых, імя яе Лізавета.
Памёр таксама Элеязэр, сын Аарона; і пахавалі яго на пагорку Пінхаса, сына яго, які дадзены быў яму на гары Эфраім.