Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛІКІ 20:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

28 І калі Аарон скінуў шаты свае, ён апрануў у іх Элеязэра, сына яго. Калі памёр Аарон на вяршыні гары, Майсей з Элеязэрам сышлі ўніз.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

28 І зьняў Майсей з Аарона адзеньне ягонае, і апрануў у яго Элеазара, сына ягонага. І памёр Аарон там на вяршыні гары, а Майсей і Элеазар зыйшлі з гары.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

28 і зьняў Майсей з Аарона вопратку ягоную і апрануў у яе Элеазара, сына ягонага; і памёр там Аарон на вяршыні гары. А Майсей і Элеазар сышлі з гары.

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 20:28
22 Крыжаваныя спасылкі  

А сыны Ізраэля зняліся лагерам з Бэрота сыноў Якана ў Масэру, там памёр і быў пахаваны Аарон, а сын яго, Элеязэр, стаў святаром замест яго.


Буду прыкладаць намаганні, каб вы заўсёды і па маім адыходзе пра гэта ўспаміналі.


Давід загадаў таксама ўсім князям Ізраэля, каб дапамаглі Саламону, сыну яго:


Ешуа, сын Нуна, быў поўны духам мудрасці, бо Майсей усклаў на яго рукі свае; і слухалі яго сыны Ізраэля, і рабілі ўсё, як загадаў Госпад Майсею.


Там, у зямлі Мааба, з волі Госпада памёр Майсей, паслугач Божы.


І калі здымеш з бацькі адзенне яго, апрані ў яго Элеязэра, сына яго: Аарон хай адыдзе і там памрэ».


Майсей зрабіў, як Госпад загадаў; узышлі яны на гару Гор у прысутнасці ўсёй супольнасці.


І калі агледзіш яе, ты пойдзеш да народа свайго, як пайшоў брат твой, Аарон,


А Аарон узяў за жонку Элісэбу, дачку Амінадаба, сястру Наасона, якая нарадзіла яму Надаба і Абігу, Элеязэра і Ітамара.


і адыдзе гэта на бок Аарона і сыноў яго па законе вечным ад сыноў Ізраэля, бо гэта — ахвяраванне, і хай будзе ахвяраванне з боку сыноў Ізраэля ад іх мірных ахвяр, ахвяраванне іх Госпаду.


У першы месяц сыны Ізраэля і ўся супольнасць прыбылі ў пустыню Сін, і затрымаўся народ у Кадэсе. І там памерла Мірыям, і была яна пахавана ў тым самым месцы.


выйшаўшы з Хэсмоны, прыбылі ў Мацэрот.


Памёр таксама Элеязэр, сын Аарона; і пахавалі яго на пагорку Пінхаса, сына яго, які дадзены быў яму на гары Эфраім.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы