А адвярнуліся яны ад Бога бацькоў сваіх, і распуснічалі з багамі народаў зямлі, якіх Бог выгнаў перад імі.
ВЫХАД 34:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не заключай пагаднення з людзьмі гэтых земляў, каб, калі будуць яны распуснічаць са сваімі багамі і складаць ім ахвяры, не запрасіў цябе хто-небудзь і каб ты не еў ахвяры іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Не заключай запавет з жыхарамі той зямлі, бо яны будуць распусьнічаць з багамі сваімі, і будуць складаць ахвяры багам сваім, і паклічуць цябе, і ты будзеш есьці ахвяры іхнія, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ня ўступай у спрымірэнства з жыхарамі зямлі той, каб, калі яны будуць блудадзеяць ідучы за багамі сваімі і прыносіць ахвяры багам сваім, не запрасілі і цябе, і ты не скаштаваў бы ахвяры іхняй; |
А адвярнуліся яны ад Бога бацькоў сваіх, і распуснічалі з багамі народаў зямлі, якіх Бог выгнаў перад імі.
І калі ў чым будзе патрэба па патрабаванні святароў у Ерузаліме: ці ў цялятах, і баранах, і ягнятах на цэласпаленне нябеснаму Богу, ці ў пшаніцы, солі, віне і аліўкавым алеі — давайце ім без падману штодзень.
Дык цяпер не давайце дачок сваіх за жонак сынам іх, і дачок іх не бярыце за жонак сынам вашым; і не шукайце запавету з імі і дабрабыту іх аж навек, каб вы сталі моцнымі і спажывалі тое, што добрае на гэтай зямлі, і пакінулі ў спадчыну сынам вашым навекі”.
Бо вось, тыя, што адступаюць ад Цябе, пагінуць. Выгубіш усіх, што адкінуліся ад Цябе на распусту.
Звярнулі хутка з дарогі, якую Я ім паказаў, і зрабілі сабе цяля літое і пакланіліся яму, прыносячы ахвяры, і сказалі: “Гэта багі твае, Ізраэль, якія вывелі цябе з зямлі Егіпецкай”».
Адказаў Госпад: «Я заключаю запавет перад усім народам тваім; буду чыніць цуды, ніколі яшчэ не бачаныя на ўсёй зямлі і ні ў якіх народаў, каб убачыў увесь народ, у якім ты пражываеш, справу Госпадаву страшную, якую Я маю зрабіць з табою.
Сцеражыся, каб з жыхарамі зямлі, у якую ўвойдзеш, ніколі не заключаць пагаднення, якое будзе табе на загубу;
Праз легкадумнасць чужаложніцтва свайго зняславіла яна зямлю і дапусцілася распусты з каменем і дрэвам.
Народ Мой раіцца са сваім дрэвам, а яго палка прадказвае яму; бо дух чужаложны звёў іх, пакінулі Бога свайго, каб распуснічаць.
Не цешся, Ізраэлю, не гамані радасна, як народы, бо ты распуснасцю адвярнуўся ад Бога твайго, узлюбіў плату за ўсе такі пшанічныя.
Ужо не будуць складаць ахвяр сваіх дэманам, з якімі распуснічалі: гэта будзе ім пастанова вечная для пакаленняў іх”.
Калі іх убачыце, прыгадаеце ўсе прыказанні Госпада і споўніце іх, і не ідзіце за думкамі вашымі і вачамі, якія аддаюцца распусце праз розныя рэчы,
але напісаць ім, каб сцерагліся апаганьвання ад балванаў, распусты, і задаўленага, і крыві.
Калі вас запросіць хтосьці з бязверных і захочаце пайсці, дык ежце ўсё, што вам пададуць, без даследавання дзеля сумлення.
Бо, калі б хто ўбачыў таго, што мае веданне і ўзлягае пры ідальскім, няўжо яго свядомасць, паколькі яна слабая, не заахвоціцца есці ідалам ахвяраванага?
Адносна спажывання ідалам ахвяраванага мы ведаем, што няма на свеце ніякіх ідалаў і ніводнага бога, апрача Адзінага.
Але не ва ўсіх ёсць веданне: некаторыя дасюль з сумленнем, якое прызнае ідалаў, ядуць ахвяраванае ідалам, і свядомасць іх спаганьваецца, бо кволая.
І сказаў Госпад Майсею: «Вось жа, ты заснеш з бацькамі сваімі, а народ гэты паўстане, каб хадзіць распусна за чужымі багамі зямлі, у якую ўвойдзеце; тады пакіне ён Мяне і парушыць запавет, які Я заключыў з ім.
Я, вось, схаваю і не пакажу аблічча Майго ў той дзень дзеля ўсіх злачынстваў, якіх ён дапусціўся, бо пайшоў ён за багамі чужымі.
ад ахвяр якім елі тлушч і пілі віно іх вадкіх ахвяр? Хай падымуцца і дапамогуць вам і хай у бядзе абароняць вас!
Госпад, Бог твой, аддасць іх табе, а ты іх выгубі аж да поўнага вынішчэння. Не заключай з імі пагаднення і не будзь да іх літасцівы.
Не злучайся з імі ў шлюбе: не аддавай дачкі сваёй сынам іх, а іх дачку не прымай для сына твайго,
Бо калі вы пажадаеце адысці ад вернага шляху, як тыя народы, што засталіся сярод вас, і сябраваць, і змешвацца праз шлюбы з імі,
Аднак маю трохі супраць цябе, што дапускаеш жанчыне Езабэлі, якая называе сябе прарочыцай, вучыць і зводзіць паслугачоў Маіх, каб распуснічалі і спажывалі ахвяраванае балванам.
але і суддзяў не хацелі слухаць, паганячыся з чужымі багамі і ім пакланяючыся. Хутка збочылі яны з дарогі, якою ішлі бацькі іх, якія слухалі настаўленні Госпада, яны ж рабілі ўсё насуперак.
І бралі яны за жонак іх дачок, і самі сваіх дачок аддавалі іх сынам, і служылі багам іх.