Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 32:38 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

38 ад ахвяр якім елі тлушч і пілі віно іх вадкіх ахвяр? Хай падымуцца і дапамогуць вам і хай у бядзе абароняць вас!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

38 што елі тлустасьць ахвяраў іхніх, і пілі віно іхніх ахвяраў вадкіх? Няхай устануць і дапамогуць вам, і няхай у бядзе абароняць вас!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

38 якія елі тлушч ад ахвяраў іхніх і пілі віно паліваньняў іхніх? няхай яны паўстануць і дапамогуць вам, няхай будуць ім покрывам!

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 32:38
12 Крыжаваныя спасылкі  

Ці ж буду Я есці мяса валовае або піць кроў казліную?


Не заключай пагаднення з людзьмі гэтых земляў, каб, калі будуць яны распуснічаць са сваімі багамі і складаць ім ахвяры, не запрасіў цябе хто-небудзь і каб ты не еў ахвяры іх.


І пойдуць гарады юдэйскія і жыхары Ерузаліма, і будуць клікаць багоў, якім складалі ахвяры, але не выратуюць яны іх у час бяды іх.


Дзе вашы прарокі, якія прадказвалі вам і гаварылі: “Не прыйдзе цар Бабілона супраць вас і супраць гэтай зямлі”?


Даніэль жа рашыў у сэрцы сваім, каб не апаганьвацца стравамі царскімі, ані віном, якое цар піў, ды папрасіў наглядчыка еўнухаў, каб не апаганьвацца.


А яна не ведае, што гэта Я даў ёй збожжа, віно, аліву, павялічыў ёй срэбра і золата, з якога зрабілі Баала.


Ніводзін чалавек з патомства Аарона святара, у якога на целе загана, не павінен прыступаць, каб складаць ахвяру агнявую Госпаду, ані хлебную ахвяру Богу свайму; ён мае загану, не павінен ён прыступаць, каб складаць ахвяру Бога свайго.


Страшным будзе Госпад для іх, бо Ён знішчыць усіх багоў зямлі; і будуць пакланяцца Яму, кожны на сваім месцы, усе астравы паганаў.


Пражываў тады Ізраэль у Сэтыме і пачаў распуснічаць з дачкамі Мааба,


якія запрашалі народ на ахвяры багам сваім. Разам яны елі і пакланяліся багам іх;


Ідзіце і клічце багоў, якіх вы выбралі: хай яны вас ратуюць у час гора!»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы