да таго, што сам Абімэлех сказаў Ізааку: «Ідзі ад нас, бо ты стаўся намнога багацейшы за нас!»
ВЫХАД 1:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і сказаў свайму народу: «Вось, народ сыноў Ізраэля — шматлікі і мацнейшы за нас: Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў ён народу свайму: «Вось, народ сыноў Ізраіля больш шматлікі і мацнейшы за нас. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сказаў народу свайму: вось, народ сыноў Ізраілевых шматлікі і дужэйшы за нас; |
да таго, што сам Абімэлех сказаў Ізааку: «Ідзі ад нас, бо ты стаўся намнога багацейшы за нас!»
І сказаў Ён яму: «Я — Бог, Бог бацькі твайго. Не бойся перабірацца ў Егіпет, бо вялікім народам зраблю Я цябе там.
І сказаў фараон: «Ужо занадта шматлікі народ зямлі; вы бачыце, што колькасць людзей павялічваецца; тым болей, калі вы дасцё яму адпачынак ад працы».
У мностве народа — годнасць цара, у невялікай колькасці народа — пагібель валадара.
Шалёны нораў і абурэнне, што прарываецца наверх, — а хто можа ўстаяць перад зайздрасцю?
Ізноў прыгледзеўся я да ўсіх намаганняў і да любога поспеху працы, і гэта — на зайздрасць бліжняму свайму. Таму і ў гэтым — марнасць і турбаванне духа.
Бо і мы былі калісьці неразумнымі і непаслухмянымі, заблукаўшымі, служыўшымі пажадлівасцям і ўсякім асалодам, кіраваліся злосцю і зайздрасцю, былі ненавіснікамі, ненавідзячымі адны адных.
Можа ўважаеце, што дарма Пісанне кажа: «Да зайздрасці любіць Дух, Якога пасяліў у нас»?