ВЫХАД 1:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)10 прыходзьце, давайце разумна абыдземся з ім, каб ён не размножыўся; бо калі выбухне супраць нас вайна, ён далучыцца да нашых ворагаў, і, скарыўшы нас, выйдзе з зямлі». Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)10 Давайце мудра ўчынім адносна яго, каб ён не памнажаўся; бо як здарыцца вайна, ён злучыцца з ворагамі нашымі, і будзе ваяваць з намі, і выйдзе з зямлі гэтай». Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)10 перахітрым жа яго, каб ён ня множыўся; інакш, калі здарыцца вайна, злучыцца ён з нашымі няпрыяцелямі, і ўзброіцца супроць нас, і выйдзе зь зямлі. Глядзіце раздзел |
Але загневаліся на яго князі філістынскія і казалі яму: «Хай вернецца гэты чалавек і сядзіць на сваім месцы, дзе пасадзіў ты яго, і хай не ідзе з намі ў бой, каб не стаўся ён нашым ворагам, калі пачнём біцца. Бо якім чынам інакш мог бы ён вярнуць ласку валадара свайго, калі не галовамі гэтых людзей?