Вочы бо Госпадавы сочаць за ўсёю зямлёю, і даюць мужнасць тым, хто шчырым сэрцам верыць у Яго. Дык неразумна паступаў ты ў гэтым, бо ад цяперашняга часу пачнуцца войны супраць цябе».
ВЫСЛОЎІ 5:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо перад Госпадам — дарогі чалавека і Ён бачыць крокі яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо перад вачамі ГОСПАДА шляхі чалавека, Ён ведае ўсе крокі яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо перад вачыма Госпада ўсе шляхі чалавека, і Ён прастуе ўсе сьцежкі яго. |
Вочы бо Госпадавы сочаць за ўсёю зямлёю, і даюць мужнасць тым, хто шчырым сэрцам верыць у Яго. Дык неразумна паступаў ты ў гэтым, бо ад цяперашняга часу пачнуцца войны супраць цябе».
Госпад у святым храме Сваім, Госпад, на небе пасад Яго. Вочы Яго звернуты на ўбогага, павекі Яго выпрабоўваюць сыноў чалавечых.
Выпрабуй сэрца маё і наведай ноччу [мяне]; агнём паспытай мяне, — і не знойдзеш беззаконня ўва мне.
Бо вочы Мае — на ўсіх шляхах іх: яны не схаваліся ад Мяне, і не ўтоена ліхота іх ад вачэй Маіх.
Я, Госпад, даследую сэрца і прасочваю ныркі, Я даю кожнаму паводле шляху яго і паводле пладоў учынкаў яго».
Калі чалавек схаваецца ў заканурку, Я не ўбачу яго? — кажа Госпад. — Ці ж Я не напаўняю неба і зямлю? — кажа Госпад.
Яны бо паводзілі сябе ганебна ў Ізраэлі, і чужаложылі з жонкамі блізкіх сваіх, і абвяшчалі ў імя Маё слова падманнае, чаго Я ім не даручаў. Я ведаю аб гэтым, і Я сведка”, — кажа Госпад.
Вялікі ў рашэннях і магутны ў справах, вочы Твае адкрыты на ўсе шляхі сыноў Адама, каб аддаць кожнаму паводле шляхоў яго і паводле пладоў учынкаў яго.
Яны не думаюць у сэрцах сваіх, што Я памятаю ўсе іх злачынствы, цяпер акружаюць іх учынкі іх, яны — перад абліччам Маім.
І няма тварэння, схаванага ад Яго, усё вачам Яго аголена і адкрыта, і мы перад Ім адкажам.
І анёлу царквы, што ў Тыятыры, напішы: гэта, вось, кажа Сын Божы, Які мае вочы быццам полымя агню, а ногі падобныя да бронзы.
І дзяцей яе пакараю смерцю, і няхай усе цэрквы даведаюцца, што Я – Той, Які даследуе патаемнае і сэрцы, і дам кожнаму паводле ўчынкаў яго.