ВЫСЛОЎІ 3:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі заснеш, не будзеш мець страху, будзеш адпачываць — і сон твой будзе прыемны. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ляжаш спаць, ня будзеш мець страху, і калі засьнеш, сон твой будзе салодкі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ляжаш спаць, ня будзеш баяцца; і як засьнеш, сон твой салодкі будзе. |
Будзеш адпачываць, і не будзе каму цябе палохаць, і многія будуць запабягаць перад тваім абліччам.
САМЭК. Умацована сэрца яго, не будзе баяцца, АЙН. калі з пагардаю гляне на непрыяцеляў сваіх.
Не варта ўставаць вам на світанні і сядзець да позняй ночы, вам, што ясце хлеб [натужнай] працы, бо ўмілаваным Сваім Ён дае сон.
А той, хто слухае мяне, і прытулак ад страху знойдзе, і спакойны будзе, пазбавіўшыся страху перад ліхімі людзьмі».
Страх Госпадаў вядзе да жыцця, і застанецца чалавек з дастаткам і без з’яўлення ліха.
Калі ідзеш, хай яны накіроўваюць цябе, калі заснеш — хай берагуць цябе, а калі прабудзішся — хай гавораць з табой,
Ёсць і найгоршая немач, якую ўбачыў я пад сонцам, — багацце, што захоўваецца на шкоду гаспадара свайго.
у справядлівасці будзеш угрунтаваны. Будзеш ухаваны ад здзеку, бо не будзеш баяцца, і ад жаху, бо ён не наблізіцца да цябе.
Ды заключу з імі запавет міру, і дзікіх звяроў найгоршых вынішчу з зямлі, і будуць яны пражываць спакойна ў пустыні і адпачываць у лясах;
І палявое дрэва будзе даваць плады свае, і зямля радзіць будзе, і будуць яны жыць спакойна ў сваёй зямлі, і даведаюцца, што Я — Госпад, калі скрышу кайданы іх і вырву іх з рукі прыгнятальнікаў іх.
Я дам супакой на межах вашых, і будзеце вы спаць і не будзе каму вас палохаць. Я прыму дзікіх звяроў, і меч не пройдзе па зямлі вашай.
У ноч, пасля якой Ірад меўся вывесці яго, Пётра, скаваны падвоеным ланцугом, спаў між двумя воінамі, і вартаўнікі перад брамай пільнавалі астрог.