ВЫСЛОЎІ 2:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) [ад тых,] хто весяліцца, калі робіць злачынства, і радуецца з найгоршых рэчаў: Біблія (пераклад А.Бокуна) якія цешацца, робячы злое, і радуюцца з ліхіх учынкаў, Біблія (пераклад В. Сёмухі) ад тых, што радуюцца, робячы ліхое, захапляюцца ліхою распустай, |
Бо не спяць яны, пакуль благога не зробяць, і сон іх не ахоплівае, калі не дадуць камусьці падножку.
Што з каханай Маёй, што ў доме Маім здзяйсняе яна ліхія намеры? Ці ж малітвы і мяса ахвярнае ўхіляць ад цябе твае ліхоты, якімі славішся?»
Усіх ён ловіць вудаю, цягне іх нератам сваім і збірае ў сетку сваю; з гэтага цешыцца і скача ў радасці.
У той дзень не пасаромеешся з-за ўсіх учынкаў сваіх, якімі зграшыў ты адносна Мяне; бо тады выкіну з пасярод цябе пыхлівых самахвальцаў тваіх, і не будзеш болей узвышацца на святой гары Маёй.
Яны, хоць ведаюць суд Божы, што тыя, якія такое робяць, вартыя смерці, ды не толькі самі так робяць, але і ўхваляюць тых, што так робяць.