Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




АСІІ 7:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 Сваёй пераваротнасцю ўзрадавалі цара, а лгарствамі сваімі — князёў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 Ліхоцьцем сваім весялілі валадара, і маной сваёю — князёў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 Ліхадзействам сваім яны вяселяць цара і падманамі сваімі - князёў.

Глядзіце раздзел Копія




АСІІ 7:3
16 Крыжаваныя спасылкі  

Яны, хоць ведаюць суд Божы, што тыя, якія такое робяць, вартыя смерці, ды не толькі самі так робяць, але і ўхваляюць тых, што так робяць.


На ліхоту рукі іх гатовыя; князь вымагае падарункаў, і суддзя судзіць за хабар, і магнат выказвае жаданне душы сваёй, скажае справу.


Яны – ад свету, таму гавораць так, як свет, і свет іх слухае.


Захаваў ты загады Амры і ўсе ўчынкі дому Ахаба і кіраваўся радай іх — дык Я выдам цябе на спусташэнне і жыхароў тваіх — на пасмяянне: і будзеце вы несці ганьбу сярод народаў».


У дзень цара нашага князі самлелі ад гарачкі віна, яно апанавала дзёрзкіх.


Прыгнечаны Эфраім, знішчаны суд, бо захацеў пайсці за смеццем.


Пракляцце і хлусня, забойства і крадзеж, і чужаложства распаўсюдзілася лішне, кроў памнажае кроў.


Дзе вашы прарокі, якія прадказвалі вам і гаварылі: “Не прыйдзе цар Бабілона супраць вас і супраць гэтай зямлі”?


Хто дасць мне прыстанак для падарожнікаў у пустыні, каб мог пакінуць народ свой і адысці ад яго? Бо ўсе яны чужаложнікі, зборышча крывадушнікаў.


прарокі праракавалі лжыва, святары пляскалі ў далоні свае, і народ Мой палюбіў гэта. Дык што будзеце рабіць, калі прыйдзе гэтаму канец?»


А пасланец, які пайшоў паклікаць Міхея, сказаў яму, кажучы: «Вось, усе прарокі ў адзін голас прадказваюць цару добрае; дык і ты кажы, як яны, і гавары добрае».


Дык склікаў цар Ізраэля прарокаў каля чатырохсот чалавек, і спытаўся ў іх: «Ці маю я ісці ваяваць у Рамот у Галаадзе, ці не?» Яны адказалі: «Ідзі, і Госпад аддасць яго ў рукі цара».


Узворвалі вы бязбожнасць, жняце несправядлівасць, спажываеце плады лжывасці, бо паспадзяваўся ты на калясніцы свае, на мноства асілкаў тваіх.


«Акружыў мяне Эфраім падманам, і ашуканствам — дом Ізраэля, аднак Юда яшчэ дагэтуль ходзіць з Богам і, верны, — са Святым».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы