ВЫСЛОЎІ 16:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Даручы Госпаду свае справы — і споўняцца твае намеры. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ускладзі на ГОСПАДА ўсе справы свае, і ўсе намеры твае зьдзейсьняцца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Даручы Госпаду дзеі твае, і намеры твае зьдзейсьняцца. |
Вусны яго лягчэйшыя за масла, а ў сэрцы іх — вайна, прамовы яго пяшчотнейшыя за алей, але яны — голыя мячы.
І сказаў вучням Сваім: «Дзеля таго кажу вам: не турбуйцеся дзеля душы вашай, што будзеце есці, ані дзеля цела, што на яго ўздзенеце.
Не турбуйцеся ні аб чым, але ў кожнай малітве і просьбе з падзякаю няхай адкрываюцца жаданні вашы перад Богам.