І ён сказаў ім: «Ці ж зможам мы знайсці такога чалавека, які быў бы поўны Духу Божага?»
ВЫСЛОЎІ 14:35 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дапушчаны да цара — разумны слуга, а гнеў выклікае той, хто дзейнічае ганебна. Біблія (пераклад А.Бокуна) Зычлівы валадар да слугі разумнага, але абурэньне ягонае на таго, хто асаромлівае яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ласка царова - рабу разумнаму, а гнеў цара - супроць таго, хто ганьбіць яго. |
І ён сказаў ім: «Ці ж зможам мы знайсці такога чалавека, які быў бы поўны Духу Божага?»
А цар устаў у злосці і з месца застолля ўвайшоў у сад палацавы. Аман жа стаў, каб прасіць царыцу Эстэр аб дараванні жыцця яму; ён бо зразумеў, што цар рашыў зрабіць яму ліхое.
Гаворыць яму гаспадар яго: “Добра, паслугач добры і верны; у малым быў ты верны, дам табе ўладу над многім; увайдзі ў радасць гаспадара твайго”.
Гаворыць яму гаспадар яго: “Добра, паслугач добры і верны; ты быў у малым верны, дам табе ўладу над многім; увайдзі ў радасць гаспадара твайго”.