Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 22:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

11 Хто любіць чысціню сэрца, той будзе мець сябрам цара з-за ласкі вуснаў сваіх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

11 Хто любіць чыстасьць сэрца, у таго ласка на вуснах яго, і валадар з ім сябруе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

11 Хто любіць чысьціню сэрца, той мае прыемнасьць на вуснах, таму цар - сябар.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 22:11
17 Крыжаваныя спасылкі  

Азарыя, сын Натана, — над намеснікамі, Забуд, сын Натана, святар, — прыяцелем цара.


і як Мардахэй, юдэйскага роду, стаў другім па цару Асуэру і вялікім у юдэяў і мілым народу братоў сваіх, стараючыся пра дабро для народа свайго і кажучы тое, што служыла дзеля супакою яго пакалення.


Вочы мае — да верных зямлі, каб сядзелі яны побач са мной. Хто ходзіць шляхам беззаганным, той будзе мне служыць.


Бязгрэшны рукамі і чысты сэрцам, хто не ўзняў душу сваю да марнасцей і не прысягнуў падступна.


Вымавіла сэрца маё добрае слова, распавядаю я пра творы мае цару; язык мой — пяро пісара, які спрытна піша.


Дапушчаны да цара — разумны слуга, а гнеў выклікае той, хто дзейнічае ганебна.


Ласка цароў — вусны справядлівыя; хто гаворыць праўду, таго будуць любіць.


Вочы Госпадавы берагуць веды, а словы несправядлівага скідваюць.


Словы ў вуснах мудрага — ласка, але вусны безразважнага пагубяць яго самога.


і не бераглі іх ані не спаўнялі таго, што нам загадваў, каб нам добра было.


Шчасныя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.


Усе давалі Яму сведчанне і дзівіліся словам ласкі, што выходзілі з вуснаў Яго, і казалі: «Ці ж гэта не сын Язэпаў?»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы