І спытаўся Давід у юнака, які яму расказваў: «Адкуль ты ведаеш, што памёр Саўл і сын яго, Ёнатан?»
ВЫСЛОЎІ 14:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Легкаверны верыць кожнаму слову, а разважлівы абдумвае крокі свае. Біблія (пераклад А.Бокуна) Неразумны верыць кожнаму слову, а разумны разважае пра крокі свае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Немысель верыць кожнаму слову, а разумны зважае на крокі свае. |
І спытаўся Давід у юнака, які яму расказваў: «Адкуль ты ведаеш, што памёр Саўл і сын яго, Ёнатан?»
А пасылалі яны да мяне чатыры разы з гэтым запрашэннем, і я адмаўляў ім, як і раней.
Ліхі чалавек скараецца несправядлівым вуснам, а хітры чалавек скараецца языку лгуна.
Ён быў з праконсулам Сергіем Паўлам, чалавеку разумным. Ён, паклікаўшы Барнабу і Саўла, хацеў паслухаць слова Божае.
каб не былі мы ўжо хісткімі дзецьмі, што хістаюцца і зацягваюцца ўсякім ветрам навукі па хітрыні людзей, па хітраму подступу спакушэння.
Улюбёныя! Не кожнаму духу верце, але выпрабоўвайце духаў, ці яны ад Бога, бо прыйшло ў свет многа фальшывых прарокаў.