Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




НЭЭМІІ 6:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 А пасылалі яны да мяне чатыры разы з гэтым запрашэннем, і я адмаўляў ім, як і раней.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 І прысылалі да мяне гэткім парадкам чатыры разы, і я адказваў ім такім самым парадкам.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 Чатыры разы прысылалі яны да мяне з такім самым запрашэньнем, і я адказваў ім тое самае.

Глядзіце раздзел Копія




НЭЭМІІ 6:4
10 Крыжаваныя спасылкі  

ім мы не саступілі і не паддаліся ні на хвіліну, каб праўда Евангелля захавалася ў вас.


Дзеля таго, браты мае ўлюбёныя, будзьце стойкімі, непахіснымі, заўсёды рупліва занятымі справай Госпада, ведаючы, што праца ваша недарэмная перад Госпадам.


аднак, паколькі надакучыла мне гэтая ўдава, абараню яе, каб ізноў, прыйшоўшы, не надакучала мне”».


Легкаверны верыць кожнаму слову, а разважлівы абдумвае крокі свае.


Прывабіла яна яго шматлікімі размовамі і заманіла яго ліслівасцю вуснаў сваіх.


Па нейкім часе сказала Даліла Самсону: «Вось, падмануў ты мяне і схлусіў мне; прынамсі цяпер скажы мне, чым ты павінен быць звязаны».


Дык казала Даліла Самсону: «Скажы мне, прашу, адкуль у цябе бярэцца такая вялікая сіла і чым можна звязаць цябе, каб пакарыць цябе?»


Але я паслаў да іх вестуноў сказаць: «Раблю я вялікую работу і не магу пайсці; навошта спыняцца працы, калі я спынюся і пайду да вас?»


І прыслаў да мяне Санабалат тое ж самае запрашэнне ў пяты раз праз паслугача свайго, і ў руцэ яго быў ліст незапячаткаваны,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы