ВЫСЛОЎІ 10:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вусны справядлівага бачаць прыемнае, а вусны бязбожнікаў — дрэннае. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вусны праведніка ведаюць, што даспадобы [Богу], а ў вуснах бязбожнікаў — падступнасьць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вусны праведніка любяць богаспадобнае, а вусны бязбожных - разбэшчанае. |
Ёсць той, што гаворыць неабдумана, і ён, быццам мечам, ударае, а язык мудрых — здароўе.
Словы бязбожнікаў учыняюць засаду дзеля забойства, а вусны справядлівых вызваляюць іх.
Знайшоў Эклезіяст вытанчаныя словы і запісаў найпраўдзівейшыя і поўныя праўды выказванні.
і, гаворачы, сказаў цар: «Ці ж не гэта вялікі Бабілон, які я пабудаваў, як палац царскі, сілай магутнасці сваёй ды на славу гонару свайго?»
у здаровым слове – беззаганнасць, каб той, хто супрацівіцца, асароміўся, не могучы нічога благога пра нас сказаць.