па якіх наступяць сем гадоў такога голаду страшнага, што ў няпамяць пойдзе ўся папярэдняя шчодрасць. І ахопіць голад усю зямлю,
БЫЦЦЁ 41:51 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І даў ён першароднаму імя Манаса, кажучы: «Даў мне Бог забыцца пра ўсе цяжкасці мае і пра дом бацькі майго». Біблія (пераклад А.Бокуна) I назваў Язэп імя першароднага Манаса, бо [казаў:] «Даў мне Бог забыцца ўсе цяжкасьці мае і ўвесь дом бацькі майго». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І даў Язэп імя першынцу: Манасія, бо Бог даў мне забыць усе няшчасьці мае і ўвесь дом бацькі майго. |
па якіх наступяць сем гадоў такога голаду страшнага, што ў няпамяць пойдзе ўся папярэдняя шчодрасць. І ахопіць голад усю зямлю,
І нарадзіліся Язэпу два сыны перад тым, як настаў голад, якіх яму нарадзіла Асэнат, дачка Патыфэра, святара Геліяпольскага.
Па гэтых падзеях было паведамлена Язэпу, што захварэў бацька яго. І ён узяў з сабой двух сыноў, Манасу і Эфраіма.
Дык два твае сыны, якія нарадзіліся табе ў зямлі Егіпецкай, перш чым я прыйшоў да цябе сюды, мае будуць: Эфраім і Манаса будуць лічыцца маімі, як Рубэн і Сімяон.
Царскія дочкі — сярод скарбаў тваіх; стаіць царыца праваруч цябе, прыбраная ў золата з Афіра.
хай п’юць і хай забудуцца на беднасць сваю, і хай больш не ўспамінаюць пра смутак свой.
Бо не буду вечна спрэчку весці і аж да канца гневацца, бо дух знікаў бы з-прад аблічча Майго істот жывых, якіх Я стварыў.
калі хто ім будзе дабраслаўляць сябе на зямлі, будзе дабраслаўляцца Богам праўды. А калі хто будзе прысягаць на зямлі, будзе прысягаць Богам праўды, бо ранейшыя прыгнёты аддадуцца на забыццё і будуць закрытымі ад вачэй Маіх.
Прыгажосць яго — як першароднага быка, і рогі яго — рогі адзінарога, імі забадзе народы аж да канца зямлі. Такая шматлікасць Эфраіма, і такія тысячы Манасы».
але ад сыноў Язэпа выйшлі два пакаленні: Манасы і Эфраіма, і левіты не атрымалі ніякай часткі на зямлі, акрамя гарадоў на жыццё і іх прыгарадаў для таго, каб пасвіць сваю жывёлу і статкі.
А такое выпала жэрабя пакаленню Манасы, — бо сам ён быў першародным Язэпа; Махір, першародны Манасы, бацькі Галаада, бо быў ён ваяром, атрымаў Галаад і Басан.
І здарылася па нейкім часе, што Ганна пачала, і нарадзіла сына, і дала яму імя Самуэль, таму што ад Госпада выпрасіла яго.