Такім чынам, прачнуўся Саламон і зразумеў, што гэта быў сон. І калі прыйшоў ён у Ерузалім, стаў ён перад каўчэгам запавету Госпада, і склаў ахвяры цэласпалення і прынёс ахвяры прымірэння, і зрабіў застолле для ўсіх паслугачоў сваіх.
БЫЦЦЁ 28:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі Якуб прабудзіўся ад сну, сказаў: «Сапраўды, Госпад прабывае на гэтым месцы, а я не ведаў». Біблія (пераклад А.Бокуна) I прачнуўся Якуб зо-сну свайго, і сказаў: «Сапраўды ГОСПАД ёсьць на месцы гэтым, а я ня ведаў!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Якаў прачнуўся са сну свайго і сказаў: сапраўды Гасподзь прысутны на месцы гэтым; а я ня ведаў. |
Такім чынам, прачнуўся Саламон і зразумеў, што гэта быў сон. І калі прыйшоў ён у Ерузалім, стаў ён перад каўчэгам запавету Госпада, і склаў ахвяры цэласпалення і прынёс ахвяры прымірэння, і зрабіў застолле для ўсіх паслугачоў сваіх.
Хто сярод багоў падобны Табе, Госпадзе? Хто падобны Табе, хто слаўны святасцю, страшны і праслаўлены, творца цудаў?
А Госпад убачыў, што ён пасоўваецца, каб паглядзець на з’яву; паклікаў яго Госпад з сярэдзіны куста і сказаў: «Майсей, Майсей!» Ён адказаў: «Я тут».
І сказаў Ён: «Не падыходзь сюды; здымі абутак з ног тваіх; бо месца, на якім стаіш, ёсць зямля святая».
сказаў Ён ім: «Слухайце словы Мае! Калі хто паміж вас будзе прарок Госпадаў, Я з’яўлюся яму ў з’яве, або ў снах буду гаварыць з ім.
Калі ж Ешуа быў на полі каля горада Ерыхона, падняў вочы і ўбачыў мужчыну, што стаяў насупраць яго, трымаючы аголены меч; і падышоў Ешуа да яго, і спытаўся: «Ці на нашым баку ты, ці на баку ворагаў нашых?»
І князь войска Госпада сказаў Ешуа: «Здымі абутак з ног тваіх: бо месца, на якім ты стаіш, — святое». І Ешуа зрабіў, як яму было загадана.