Такое вось паходжанне неба і зямлі, калі былі яны створаны. У дзень, калі Госпад Бог стварыў зямлю і неба,
БЫЦЦЁ 1:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Бог: «Хай станецца святло!» І сталася святло. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Бог: «Няхай станецца сьвятло». І сталася сьвятло. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Бог: хай будзе сьвятло. І сталася сьвятло. |
Такое вось паходжанне неба і зямлі, калі былі яны створаны. У дзень, калі Госпад Бог стварыў зямлю і неба,
Бог — Госпад, і Ён асвятліў нас. Падрыхтуйце ахвяру з густым веццем аж да рагоў ахвярніка.
Я твару святло і твару цемру, спраўляю супакой і ствараю ліхоту: Я, Госпад, чыню ўсё гэта.
Ужо сонца не будзе больш свяціць табе днём, ані яснасць месяца не засвеціць табе, але Госпад будзе табе вечным святлом і Бог твой — славай тваёй.
І, працягнуўшы руку, дакрануўся да яго Ісус, кажучы: «Хачу, будзь ачышчаны». І зараз быў ачышчаны ад праказы яго.
А вось што такое суд: Святло прыйшло ў свет, але людзі ўзлюбілі цемру болей за святло, бо ліхімі былі іх учынкі.
Бо Сам Бог, Які загадаў: «З цемры заззяць святлу», асвяціў нашы сэрцы, каб асвяціць нас пазнаннем хвалы Божай у вобліку Ісуса Хрыста.
бо ўсё, што выяўляецца, ёсць святло. Таму і сказана: «Устань, які спіш, і паўстань з мёртвых, і будзе свяціць табе Хрыстос».
Бо былі вы калісьці цемраю, а цяпер вы – святло ў Госпадзе, дык і жывіце, як сыны святла.
Які Сам адзін мае несмяротнасць і жыве ў светласці недаступнай, Якога ніхто з людзей не бачыў і бачыць не можа; Яму ўшанаванне і валадаранне вечнае. Амін.
І такая вось вестка, якую мы пачулі ад Яго ды абвяшчаем вам, што Бог ёсць святло і няма ў Ім ніякае цемры.
Але і новае прыказанне пішу вам, яно праўдзівае ў Ім і ў вас, бо цемра прамінае, і праўдзівае святло свеціць ужо.