Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 118:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

27 Бог — Госпад, і Ён асвятліў нас. Падрыхтуйце ахвяру з густым веццем аж да рагоў ахвярніка.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

27 ГОСПАД ёсьць Бог, Ён асьвятліў нас; прывяжыце вяроўкамі сьвяточную [ахвяру] да рагоў ахвярніку!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

27 Дай зразумець мне шлях загадаў Тваіх, і буду разважаць пра дзівосы Твае.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 118:27
17 Крыжаваныя спасылкі  

І звярнуўся тады Ілля да ўсяго народа і сказаў: «Дакуль будзеце кульгаць на абедзве нагі? Калі Госпад ёсць Бог, ідзіце за Ім; калі ж Баал, — ідзіце тады за ім». І народ ані слова не адказаў яму на гэта.


Калі ўбачыў гэта ўвесь народ, упаў на твар свой і сказаў: «Госпад — гэта Бог, Госпад — гэта Бог!»


І ў наступны дзень склалі ахвяры Госпаду і ахвяравалі цэласпаленні: тысячу быкоў, тысячу бараноў ды тысячу ягнят разам з іх ахвярамі вадкімі ды найбагацейшымі ахвярамі за ўвесь Ізраэль.


У юдэяў жа, здалося, узышло новае святло: радасць, гонар і слава.


Бо народ пакорлівы Ты збаўляеш, а вочы пыхлівых прынізіш.


І выявіць Ён, быццам зару, справядлівасць тваю, а суд твой — бы поўдзень.


І хай будуць рогі ад яго на чатырох вуглах, і зрабі гэта з медзі.


рогі якога выходзілі з вуглоў; і пакрыў яго меднымі пласцінамі.


Устань, заззяй, бо прыйшло святло тваё і заяснела слава Госпада над табою.


Народ, які жыў у цемры, святло ўбачыў вялікае: для жыхароў у краіне засені смерці святло заззяла.


Мушу цярпець гнеў Госпада, бо зграшыў я супраць Яго, аж пакуль Ён не вырашыць справу маю і не правядзе суда нада мной; выведзе Ён мяне на святло, і ўбачу я справядлівасць Яго.


І для вас, шануючых імя Маё, узыдзе сонца справядлівасці, і аздараўленне будзе ў промнях яго; і вы выйдзеце, і будзеце скакаць, як адкормленыя цяляты,


Затым зноў пачаў прамаўляць да іх Ісус, кажучы: «Я святло свету, хто ідзе за Мной, не ходзіць у цемры, але будзе мець святло жыцця».


Дык праз Яго заўсёды будзем складаць ахвяру хвалы Богу, гэта значыць плод вуснаў, што праслаўляюць Яго імя.


Але вы – выбранае племя, валадарнае святарства, святы народ, люд набыты, каб абвяшчалі дасканаласці Таго, Хто паклікаў вас з цемры ў цудоўнае святло Сваё;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы