Сказалі яны: «Гэта кажа Эзэкія: “Гэты дзень — дзень гора, і наракання, і ганьбы: дайшлі дзеці да сваіх народзінаў, і няма сілы іх нарадзіць!
АСІІ 13:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Болі парадзіхі прыйдуць на яго; будзе ён сынам неразумным, бо ў свой час стане ён пры выйсці з улоння. Біблія (пераклад А.Бокуна) Болі, як у парадзіхі, прыйдуць на яго. Ён — сын бяз мудрасьці, бо ня стаў у час у месцы нараджэньня сыноў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Мукі парадзіхі спасьцігнуць яго; ён - сын неразумны, інакш не стаяў бы доўга ў становішчы, у якім нараджаюцца дзеці. |
Сказалі яны: «Гэта кажа Эзэкія: “Гэты дзень — дзень гора, і наракання, і ганьбы: дайшлі дзеці да сваіх народзінаў, і няма сілы іх нарадзіць!
Трупянеюць. Хапаюць іх пакуты і боль, будуць яны пакутаваць, як тая, што нараджае; кожны ў аслупяненні глядзець будзе на блізкага свайго, выразы твараў іх распаленыя.
Таму сцёгны мае ахоплены дрыжаннем, апанавала мяне пакута, як пакута парадзіхі; я здранцвеў ад таго, што чуў, збянтэжыўся тым, што бачыў.
Як тая, якая пачала, калі набліжаецца да родаў, балесна крычыць у пакутах сваіх, і падобнымі мы сталіся перад абліччам Тваім, Госпадзе!
і сказалі яму: «Гэта кажа Эзэкія: “Дзень гэты ёсць днём смутку, і кары, і ганьбы, бо дайшлі дзеці да народзін, ды няма сілы нарадзіць.
«Няўжо ж Я адчыняю ўлонне і не дам нарадзіць?» — кажа Госпад. «Ці ж Я, Які даю нарадзіць, зачыню ўлонне?» — кажа твой Бог.
Што скажаш, калі наведаюць яны цябе? Ты бо сам прывучыў іх да сябе, прыяцеляў на галаву сваю. Ці ж не ахопяць цябе пакуты, як жанчыну парадзіху?
Ты, які сядзіш на Лібане і маеш гняздо на кедрах, як ты будзеш стагнаць, калі прыйдуць на цябе пакуты, быццам пакуты парадзіхі!
Распытайце і паглядзіце: ці можа нараджаць мужчына? Чаму ж бачу руку кожнага мужчыны на клубах яго, быццам парадзіхі, ды змяніліся ўсе твары, як ад жаўтачкі?
Чую голас быццам парадзіхі, як бы стогны першы раз нараджаючай жанчыны, — голас дачкі Сіёна, якая канае і выцягвае рукі свае: “О, гора мне, бо млее душа мая паміж забойцаў!”
Аслабеў Дамаск, павярнуўся наўцёкі, ахапіў яго страх, мучэнні і болі апанавалі яго, як парадзіху.
Не дапусцяць учынкі іх навярнуцца ім да Бога свайго, бо дух распуснасці жыве ў іх нутры, і не ведаюць яны Госпада.
Жанчына, калі нараджае, тужыць, бо надыходзіць яе гадзіна, а калі дзіця народзіць, ужо не памятае сваіх пакут з радасці, што чалавек на свет нарадзіўся.
Бо Анёл Госпадаў час ад часу сыходзіў у купальню і ўзрушваў ваду, і той, хто першы ўваходзіў па ўзрушэнні вады, аздараўляўся, якой бы ні быў апанаваны немаччу.
Але калі Паўла стаў апавядаць пра справядлівасць, і пра ўстрыманасць, ды пра суд, што мае быць, Фэлікс, напалоханы, адказаў: «Цяпер даволі, ідзі; пры зручным часе паклічу цябе».
бо Ён кажа: «У час прыдатны выслухаў Я цябе ды ў дзень збаўлення ўспамог табе». Вось, цяпер час прыдатны, вось цяпер дзень збаўлення!
Чым аддаеце Госпаду, народ дурны і безразважны? Ці ж Ён не Айцец твой? Ён стварыў цябе і трымае пры жыцці цябе.
Бо калі скажуць: «Супакой і бяспека», тады раптам прыйдзе на іх загуба, як родавыя мукі на цяжарную, і не ўцякуць.