Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 13:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 Што скажаш, калі наведаюць яны цябе? Ты бо сам прывучыў іх да сябе, прыяцеляў на галаву сваю. Ці ж не ахопяць цябе пакуты, як жанчыну парадзіху?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 Што ты скажаш, калі яны наведаюць цябе? Бо ты сама прывучыла іх быць над табою, прыяцеляў на галаву [сваю]. Ці ж не ахопяць цябе болі, як жанчыну, што нараджае?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 Што скажаш, дачка Сіёна, калі Ён наведае цябе? Ты сама прывучыла іх начальнічаць над табою, ці ня схопяць цябе болі, як парадзіху?

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 13:21
17 Крыжаваныя спасылкі  

І паслаў Ахаз пасланцоў да Тэглатпаласара, цара асірыйцаў, паведамляючы: «Я — паслугач твой і сын твой. Прыйдзі і збаў мяне ад рукі цара Сірыі і ад рукі цара Ізраэля, якія напалі на мяне».


А што будзеце рабіць у дзень наведвання і няшчасця, якое прыйдзе здалёк? Да каго пабяжыце па дапамогу ды дзе пакінеце вашу славу?


Трупянеюць. Хапаюць іх пакуты і боль, будуць яны пакутаваць, як тая, што нараджае; кожны ў аслупяненні глядзець будзе на блізкага свайго, выразы твараў іх распаленыя.


Таму сцёгны мае ахоплены дрыжаннем, апанавала мяне пакута, як пакута парадзіхі; я здранцвеў ад таго, што чуў, збянтэжыўся тым, што бачыў.


Беражы нагу сваю, каб не стала босай, і горла сваё, каб не сасмагла. А ты кажаш: “Надарма, ні за што! Я люблю чужых і пайду за імі!”


Ты, які сядзіш на Лібане і маеш гняздо на кедрах, як ты будзеш стагнаць, калі прыйдуць на цябе пакуты, быццам пакуты парадзіхі!


Распытайце і паглядзіце: ці можа нараджаць мужчына? Чаму ж бачу руку кожнага мужчыны на клубах яго, быццам парадзіхі, ды змяніліся ўсе твары, як ад жаўтачкі?


“Вось, усе жанчыны, якія засталіся ў доме цара Юды, вядуцца да князёў цара Бабілона і крычаць: “Падманулі цябе і ашукалі цябе сябры твае; ногі твае ўгразлі ў балоце, а яны ўцяклі ад цябе.


А ты, спустошаная, што думаеш рабіць? Хоць апранешся ў пурпур, хоць убярэшся ў залатыя бранзалеты, а вочы свае падмалюеш сурмою, надарма прыбірацца будзеш, бо пагарджаюць табою каханкі твае, цікуюць яны на душу тваю.


Чую голас быццам парадзіхі, як бы стогны першы раз нараджаючай жанчыны, — голас дачкі Сіёна, якая канае і выцягвае рукі свае: “О, гора мне, бо млее душа мая паміж забойцаў!”


Гарады здабыты, і крэпасці захоплены. І сэрца волатаў Мааба будзе ў той дзень, як сэрца жанчыны парадзіхі.


прарокі праракавалі лжыва, святары пляскалі ў далоні свае, і народ Мой палюбіў гэта. Дык што будзеце рабіць, калі прыйдзе гэтаму канец?»


«Пачулі мы вестку аб гэтым, і рукі нашы самлелі, трывога ахапіла нас, пакуты — як у парадзіхі».


Ці будзеш яшчэ гаварыць: “Я — Бог!” на віду тых, што забіваць будуць цябе, хаця ты толькі чалавек, а не Бог, у руцэ забойцаў тваіх.


Гэта ўсё – пачатак родавых боляў.


Бо калі скажуць: «Супакой і бяспека», тады раптам прыйдзе на іх загуба, як родавыя мукі на цяжарную, і не ўцякуць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы