АДКРЫЦЦЁ 12:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і не асілілі, і не знайшлося ўжо больш месца для іх у небе. Біблія (пераклад А.Бокуна) і не адолелі, і не знайшлося ўжо месца для іх у небе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) але ня ўстоялі, і не знайшлося ўжо ім месца на небе. |
Паглядзі на мяне і выслухай мяне, Госпадзе, Божа мой. Прасвятлі вочы мае, каб не заснуў я ў смерці,
І будуць яны ваяваць супраць цябе, але не змогуць цябе перамагчы, бо Я з табою, — кажа Госпад, — каб ратаваць цябе».
Ці ж вы не будзеце шанаваць Мяне, — кажа Госпад, — і не затрымціце перад абліччам Маім? Я абмежаваў мора пяском на загад вечны, якога яно не абміне; і хвалявацца будуць, але не змогуць, і ўздымацца будуць хвалі, але не пераступяць яго”.
І Я табе кажу: “Ты – Пётра, і на гэтым камені пабудую царкву Маю, і брамы пякельныя не перамогуць яе.
заняць месца той паслугі і Апостальства, ад якога адступіўся Юда, каб адысці на сваё месца».
анёлаў жа, што не збераглі сваёй дастойнасці, але пакінулі сваё жыллё, звязаных вечнымі путамі, затрымаў у цемрадзі да вялікага суднага дня.
І тыя перамаглі яго дзякуючы Крыві Ягняці і словам свайго сведчання, і не шкадавалі жыцця свайго нават да смерці.
І пачалася вялікая вайна на небе; Міхал і анёлы яго змагаліся з драконам, а дракон і яго анёлы ваявалі супраць іх,
І скінуты быў дракон той магутны, змей старадаўні, які завецца д’ябал і шатан, які зводзіць цэлы свет, і скінуты быў на зямлю, і анёлы яго былі скінуты разам з ім.
І ўбачыў я пасад вялікі белы і Таго, Які сядзеў на ім, перад абліччам Якога ўцяклі зямля і неба, і не знайшлося ім месца.