АБАКУМА 3:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бог прыйдзе з Тэмана, і Святы — з гары Паран. [Сэлах]. Слава Яго пакрывае нябёсы, і зямля поўная хвалы Яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бог ідзе з Тэману, і Сьвяты — з гары Паран. (Сэлях) Закрыла неба слава Ягоная, і хвала Ягоная напоўніла зямлю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бог ад Тэмана ідзе і Сьвяты - ад гары Фаран. Пакрыла нябёсы веліч Яго, і славаю Яго напоўнілася зямля. |
І, калі выйшлі яны з Мадыяна, то прыбылі ў Паран, і ўзялі з сабою людзей з Парана, і прыйшлі ў Егіпет да фараона, цара Егіпецкага, які даў ім дом, яду і выдзеліў зямлю.
хай славяць імя Госпада, бо ўзвысілася імя аднаго Яго. Веліч Яго вышэй за неба і зямлю,
Ведайце, што Госпад цудоўна ўслаўляе святога Свайго. Бог выслухае, калі буду Яго клікаць.
Што глядзіце вы з пагардаю, горы крутыя, на гару, дзе спадабалася пасяліцца Богу? Бо Госпад паселіцца навечна.
Уваліліся пагане ў яму, якую зрабілі, у пастцы, што схавалі, заблыталася нага іх саміх.
Уздыміся, Госпадзе, хай не ўзвышаецца чалавек; хай будуць суджаны пагане перад абліччам Тваім.
А ўвесь народ назіраў за шумам, і за ззяннем, і за гукам трубы, і за гарою, што дымілася; і, спалоханыя і ахопленыя трымценнем, паўсталі яны паводдаль,
Гора тым, якія сыходзяць у Егіпет за дапамогай, спадзеючыся на коней, маючы надзею на павозкі, што іх многа, ды на коннікаў, што яны вельмі магутныя, ды не зважаюць на Святога Ізраэлева і Госпада не шукаюць.
І ўсклікаў адзін да аднаго, і гаварыў: «Святы, святы, святы Госпад, Бог Усемагутны, — уся зямля поўная славы Тваёй!»
калі ўчыніш цуды, на якія мы не спадзяваліся. Сышоў Ты, і перад Табою абрушыліся горы.
Адносна Эдома. Гэта кажа Госпад Магуццяў: «Ці ўжо больш няма мудрасці ў Тэмане? Хіба згінула рада ў разумных і непатрэбнай сталася мудрасць іх?
і вось, слава Бога Ізраэля прыходзіла з усходу, і голас Яго — быццам гук многіх водаў, і зямля свяцілася ад Яго велічы.
і адправіліся сыны Ізраэля ў дарогу сваю з пустыні Сінай, і спынілася воблака ў пустыні Паран.
І ён сказаў: «Госпад прыйшоў з Сіная і з Сэіра з’явіўся ім; з’явіўся з гары Паран і прыбыў у Мэрыбу каля Кадэса, з Яго правіцы агонь палае.
і вы казалі: «Вось жа, паказаў нам Госпад, Бог наш, веліч Сваю і магутнасць; мы чулі голас Яго з сярэдзіны агню і пераканаліся сёння, што, калі Бог гаворыць з чалавекам, чалавек застаўся жывы.
У гэты час памёр Самуэль; і сабраліся ўсе ізраэльцы, і плакалі па ім, і пахавалі яго ў доме яго ў Раме. І Давід, устаўшы, пайшоў у пустыню Паран.