АБАКУМА 3:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пачуў я, і ўскіпела нутро маё, на вестку задрыжэлі вусны мае. Боль пранік у косці мае, і пада мной захісталіся ногі мае. Буду спакойны ў дзень трывогі, калі нахлыне яна на народ мой праз тых, хто нападае на нас. Біблія (пераклад А.Бокуна) Я пачуў, і задрыжэла нутро маё, ад голасу [гэтага] затрымцелі вусны мае, гнілізна ўвайшла ў косткі мае, і я калачуся на месцы сваім. Але я маю быць у супакоі ў дзень бедства, калі прыйдзе на народ гэты той, хто пераможа [нас]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я пачуў - і затрапятала нутроба мая; пры вестцы пра гэта задрыжалі губы мае, боль пранік у косьці мае, і хістаецца месца пад мною; а я павінен быць спакойны ў дзень бедства, калі прыйдзе на народ мой рабаўнік яго. |
Будзе клікаць мяне, і Я выслухаю яго, у бядзе Я разам з ім, вырву яго і ўслаўлю яго.
Дабрадзейная жонка — вянец для свайго мужа; і быццам гніенне ў касцях яго — тая, што несумленная.
Таму сцёгны мае ахоплены дрыжаннем, апанавала мяне пакута, як пакута парадзіхі; я здранцвеў ад таго, што чуў, збянтэжыўся тым, што бачыў.
Аб прароках. Спакутавалася сэрца маё ўва мне, задрыжалі ўсе косці мае, стаўся я, быццам п’яны ды быццам чалавек, які напіўся віна, з прычыны Госпада і святых Яго слоў;
О які вялікі той дзень, няма падобнага яму! Гэта час прыгнёту Якуба, але ён будзе вызвалены з яго.
“Ой, улонне маё, улонне маё! Я пакутую! Сцены сэрца майго! Турбуецца ўва мне сэрца маё; не буду маўчаць, бо пачуў я гук трубы, гармідар ваенны.
Вось, Я навяду на вас, дом Ізраэля, народ далёкі, — кажа Госпад, — народ дужы, народ старадаўні, народ, якога мовы ты не будзеш ведаць і не зразумееш, што ён гаворыць.
З гары агонь саслаў Ён, запусціў яго ў косці мае; раскінуў сець на ногі мае, павярнуў Ён мяне назад: пакінуў мяне адзінокага, апанаванага тугой увесь дзень.
Зірні, Госпадзе, бо я пакутую; трасецца нутро маё, сціскаецца сэрца маё ўва мне, бо я быў надзвычай праціўны Табе, на дварэ пагражае мне меч, а дома — смерць.
А дух падняў мяне і забраў мяне; і пайшоў я, раздражнёны, у абурэнні духу майго: бо цяжкая рука Госпада супачывала на мне.
Я ж застаўся адзін, і ўбачыў гэтую вялікую з’яву, і не меў у сабе сілы, але і твар мой змяніўся на мне аж да разбурэння, і не хапіла мне сіл.
І пачуў я гук яго слоў, і ўпаў, як ашаломлены, тварам сваім да зямлі, чуючы гук яго слоў.
І мяне, Даніэля, ахапіла немач, і хварэў я многія дні; і калі падняўся, то рабіў справы царскія, і быў неспакойны адносна бачання, бо не было нікога, хто зразумеў бы яго.
«Пачуў я, о Госпадзе, чутку ад Цябе і ўшанаваў я, Госпадзе, справу Тваю. Ажыццяві яе сярод гадоў, дай пазнаць сярод гадоў. Калі загневаешся — помні пра міласэрнасць Сваю!