Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 119:120 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

120 Трымціць ад страху Твайго цела маё; баюся я судоў Тваіх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

120 Дрыжыць ад страху перад Табою цела маё, і судоў Тваіх я баюся.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 119:120
20 Крыжаваныя спасылкі  

і калі цар пачуў словы кнігі закону, раздзёр шаты свае


сыны Мусі: Махалі, Эдэр і Ярмут. Гэта сыны Леві паводле іх родаў.


«Ідзіце і парайцеся з Госпадам, што да мяне і што да рэшты ізраэльцаў і Юдэі ў сувязі са словамі кнігі, якая была знойдзена. Страшнае бо абурэнне Госпада сышло на нас дзеля таго, што бацькі нашы не пільнавалі слоў Госпада, каб спаўняць усё тое, што напісана ў гэтай кнізе».


і забаялася сэрца тваё ды ўпакорыўся ты перад абліччам Бога, адносна таго, што было сказана супраць гэтага месца і жыхароў Ерузаліма, таму што ўпакорыўся ты перада Мной, раздзёр шаты свае ды плакаў перада Мной, то Я таксама пачуў цябе”, — гаворыць Госпад.


Таму я хвалююся ў прысутнасці Яго і, калі гляджу на Яго, ахоплены страхам.


бо страх для мяне — няшчасце ад Бога і супраць велічы Яго ніяк мне не здужаць!


Абурэнне апанавала мяне праз грэшнікаў, што пакідаюць закон Твой.


Бедны я, набліжаюся да смерці ад юнацтва майго, перанёс я жахі Твае і стурбаваўся.


Ці ж не рука Мая ўчыніла ўсё гэта, ды ўсё гэта Маё, — кажа Госпад. — Але вось да каго Я буду прыглядацца: да беднага і прыгнечанага духам, і да таго, хто трымціць перад словамі Маімі.


Слухайце слова Госпада, якія трымціце перад словам Яго. Сказалі браты вашы, якія ненавідзяць вас і якія вас адганяюць дзеля Майго імя: «Хай Госпад пакажа Сваю славу, каб мы аглядалі вашу радасць», але яны пасаромеюцца.


Пачуў я, і ўскіпела нутро маё, на вестку задрыжэлі вусны мае. Боль пранік у косці мае, і пада мной захісталіся ногі мае. Буду спакойны ў дзень трывогі, калі нахлыне яна на народ мой праз тых, хто нападае на нас.


Дык вось, дарагія мае, як заўжды былі вы паслухмянымі, не толькі ў маёй прысутнасці, але тым больш цяпер, калі я адсутнічаю, са страхам і трымценнем здзяйсняйце сваё збаўленне.


І так страшным было тое, што бачылі, што Майсей сказаў: «Перапалоханы я і ў трымценні».


і казалі людзі бэтсамітцы: «Хто можа стаць у прысутнасці Госпада, гэтага Святога Бога? І да каго Ён пяройдзе ад нас?»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы