ІСАІ 59:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тканіны іх не прыдадуцца на адзенне, і не апрануцца яны ў вырабы свае; учынкі іх — гэта ўчынкі збродныя, і злачынствы гвалту — на іх руках. Біблія (пераклад А.Бокуна) Павуціньне іхняе не прыдасцца на адзеньне, і нельга апрануцца ў вырабы іхнія; учынкі іхнія — учынкі злачынныя, і справа гвалту ў далонях іхніх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Павуціньне іхняе на вопратку няпрыдатнае, і яны не накрыюцца сваім творам; учынкі іхнія - учынкі няправедныя, і насільле ў руках у іх. |
Днём і ноччу ходзяць яны наўкол па мурах яго, несправядлівасць, прыгнёт і злачынства пасярод яго;
Ці на самай справе, о магутныя, прамаўляеце вы справядліва, ці па праўдзе судзіце вы сыноў чалавечых?
«Гора вам, сыны бунтаўнікі, — кажа Госпад, — таму што спаўняеце намеры, ды не ад Мяне, і заключаеце пагадненне, але не ў Маім духу, каб далучыць грэх да граху!
Вось жа, вінаграднік Госпада Магуццяў — гэта дом Ізраэля, а мужчыны Юды — гэта патомства яго выбранае. Спадзяваўся Я, што будзе ён спаўняць закон, а вось — беззаконне, чакаў справядлівасці, а вось жа — няправасць.
Вось, вы посціце для звадак і спрэчак ды чыніце бязбожную бойку. Не посціце, як сёння, каб чуўся на вышыні голас ваш.
І мы сталіся, як нячысты, — усе мы; ды, як брудная ануча, — усе справядлівасці нашы; мы ўсе павялі, як ліст, а нашы няправасці панеслі нас, як вецер.
Як студня дае выліцца вадзе сваёй, так ён дае выліцца ліхоце сваёй; чутно ў ім пра гвалт і спусташэнне, прыгнёт і пакуты заўсёды перад абліччам Маім.
крыўдзіць беднага і ўбогага, рабуе, не аддае закладзенага, і падымае вочы свае на ідалаў, і дапускаецца агіднасці,
падняўся гвалт, каб стаць кіем бязбожнасці: нічога ад іх не застанецца, ані з іх гоману, і не будзе супакою сярод іх.
і зробяць з яго ланцугі; бо зямля поўная крывавых прысудаў і горад поўны злачыннасці.
І сказаў Ён мне: «Злачыннасць дому Ізраэля і Юды занадта вялікая; і зямля напоўнілася крывёю, і горад напоўніўся несправядлівасцю. Кажуць бо яны: “Госпад пакінуў гэтую зямлю. Госпад не бачыць”.
І не ўмеюць яны чыніць справядлівасць, — кажа Госпад, — збіраюць гвалт і рабунак у палацах сваіх”.
Вы ж паўстаеце супраць народа Майго, як ворагі. Вы здымаеце з яго верхнюю і споднюю вопратку;
За тое, што асілкі яго перапоўненыя злачыннасцю, ды жыхары яго кажуць няпраўду, і язык іх у вуснах іх — здрадлівы.
і ў той дзень пакараю кожнага, хто пыхліва пераскоквае праз парог і хто напаўняе дом гаспадара свайго злачыннасцю і падманам.
Калі хто з нянавісці аддаліў жонку, — кажа Госпад, Бог Ізраэля, — пакрые адзенне яго злачыннасць, — кажа Госпад Магуццяў. — Беражыце дух ваш і не будзьце нявернымі.