А калі Абрам меў дзевяноста дзевяць гадоў, з’явіўся яму Госпад і сказаў яму: «Я — Бог Усемагутны. Хадзі перада Мной і будзь беззаганны.
ІСАІ 57:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён выбірае мір, адпачывае ў сваім пакоі, ідзе ў сваім напрамку. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён адыходзіць у супакоі; супачываюць на ложках сваіх тыя, якія ходзяць [шляхам] простым. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён адыходзіць да спакою; тыя, што ходзяць простаю дарогаю, будуць пакоіцца на ложках сваіх. |
А калі Абрам меў дзевяноста дзевяць гадоў, з’явіўся яму Госпад і сказаў яму: «Я — Бог Усемагутны. Хадзі перада Мной і будзь беззаганны.
І пахавалі яго ў яго труне, якую прыгатаваў сабе ў горадзе Давіда; і паклалі яго на ложку, поўным духмянасцей і розных намашчэнняў, што былі прыгатаваны майстэрствам гандляроў мазямі, і спалілі іх пры пахаванні вялікае мноства.
СІН. Назірай за бязгрэшным і глядзі на справядлівага, бо будучыня належыць чалавеку міратворцу.
Гэта кажа Госпад: «Станьце на дарогах і глядзіце, ды пытайцеся пра даўнейшыя сцежкі, якая дарога добрая, ды ідзіце па ёй, і знойдзеце супакой сэрцам вашым». Але яны сказалі: «Не пойдзем!»
Паміж забітымі прыгатавалі яму ложак, паміж ўсяго яго мноства, кругом яго — труны яго, усе яны неабрэзаныя і забітыя мечам; пасеялі бо яны страх свой на зямлі жывых і панеслі ганьбу сваю з тымі, што сыходзяць у магілу, размясціліся яны сярод забітых.
Гаворыць яму гаспадар яго: “Добра, паслугач добры і верны; у малым быў ты верны, дам табе ўладу над многім; увайдзі ў радасць гаспадара твайго”.
Яны абое былі справядлівымі перад Богам, беззаганна спаўняючы ўсе пастановы і прыказанні Госпадавы.
І сталася, што жабрак памёр, і анёлы занеслі яго на ўлонне Абрагама; памёр таксама багацей і быў пахаваны.
Бо мы ведаем, што калі зямны наш дом, гэта хаціна, разваліцца, то маем ад Бога дом нерукатворны, але вечны ў небе.
Мы, аднак, адважныя ды маем добрую волю лепш быць далёкімі ад цела і апынуцца перад Госпадам.
І пачуў я голас з неба, які казаў мне: «Напішы: “З гэтага часу шчасныя памерлыя, якія ў Госпадзе паміраюць. Сапраўды, кажа Дух, яны супачынуць ад працы сваёй, бо ўчынкі іх ідуць за імі”».