Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЁВА 3:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 Там бязбожнікі больш не бунтуюцца, і там спачываюць змарнелыя сілай.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 Там злачынцы больш не шалеюць, а змораныя працай там адпачываюць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 Там беззаконныя перастаюць наводзіць страх, і там адпачываюць зьнясіленыя.

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 3:17
16 Крыжаваныя спасылкі  

О, каб Ты схаваў мяне ў апраметнай і захаваў мяне, пакуль не міне абурэнне Тваё, і вызначыў мне час, у які зноў мяне ўзгадаеш!


У апраметную найглыбейшую сыдуць усе справы мае, і ці будзе мне адразу супачынак у парахне?»


Або хай бы я не існаваў, бы патаемны выкідыш ці тыя, што, пачатыя, не ўбачылі святла.


Там былыя вязні ўсе разам без турбот не чуюць крыку наглядчыка.


Вось жа, пахваліў я больш памерлых, якія ўжо спачылі, чым жывых, якія яшчэ жывуць,


Таксама любоў іх, і нянавісць, і зайздрасць адначасова згінулі, і не маюць ужо яны ўдзелу ў гэтым свеце і ў дзеях, што адбываюцца пад сонцам.


І не бойцеся тых, якія забіваюць цела, а душы забіць не могуць. Але бойцеся больш Таго, Хто можа і душу, і цела загубіць у пекле.


Кажу ж вам, сябрам Маім: не бойцеся тых, што забіваюць цела і пасля гэтага нічога болей не могуць зрабіць.


Дык будзем старацца ўвайсці ў супачынак гэты, каб хто-небудзь не трапіў у той самы прыклад непаслухмянасці.


Дык пакідаецца святкаванне шабату для народа Божага.


бо гэты справядлівы, пражываючы сярод іх, з дня на дзень пакутваў сваёй справядлівай душою ад іх бязбожных учынкаў, каторыя бачыў і аб каторых чуў, –


І пачуў я голас з неба, які казаў мне: «Напішы: “З гэтага часу шчасныя памерлыя, якія ў Госпадзе паміраюць. Сапраўды, кажа Дух, яны супачынуць ад працы сваёй, бо ўчынкі іх ідуць за імі”».


І аддасць Госпад таксама Ізраэль разам з табою ў рукі філістынцаў; заўтра ж ты і сыны твае будзеце са мною, але і лагер Ізраэля аддасць Госпад у рукі філістынцаў».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы