Пакладу варожасць між табой і жанчынай, і нашчадкамі тваімі і яе нашчадкам; ён сатрэ галаву тваю, а ты будзеш джаліць пяту яго».
ІСАІ 46:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я абвяшчаю ад пачатку тое, што ў канцы, ды ад даўніх часоў тое, што яшчэ не адбылося, кажучы: “Намер Мой усталюецца, і здзейсню Я ўсю волю Сваю”. Біблія (пераклад А.Бокуна) Я прадказваю ад пачатку тое, што мае быць, і наперад — тое, што [яшчэ] ня сталася. Я кажу: «Рада Мая зьдзейсьніцца, і Я выканаю ўсю волю Маю». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я ўзьвяшчаю на пачатку, што будзе ў канцы, і ад старадаўніх часін тое, што яшчэ не зрабілася, кажу: Мая рада адбудзецца, і ўсё, што Мне заўгодна, Я зраблю. |
Пакладу варожасць між табой і жанчынай, і нашчадкамі тваімі і яе нашчадкам; ён сатрэ галаву тваю, а ты будзеш джаліць пяту яго».
Не будзе аднятае жазло ад Юды, і кій князя — з-пад ног яго, пакуль не прыйдзе той, чыім яно ёсць і каму скорацца народы.
Усё, што толькі захоча Госпад, здзейсніць Ён на небе і на зямлі, на моры і ва ўсіх глыбінях вадзяных.
І будзе: калі Госпад споўніць усе справы Свае на гары Сіён і ў Ерузаліме, тады прыйду Я паглядзець на плод пыхі сэрца цара Асірыі і на ганарыстасць узнёсласці вачэй яго.
Прысягнуў Госпад Магуццяў, кажучы: «Сапраўды, як задумаў, так станецца, ды як вырашыў, так здзейсніцца.
«Госпадзе, Ты — Бог мой! Славіць Цябе буду і хваліць імя Тваё, бо ўчыніў Ты цудоўныя справы, задумы даўнія, надзейныя, праўдзівыя.
«Прадстаўце справу вашу», — кажа Госпад, — і «Прывядзіце, калі маеце, доказы», — сказаў Валадар Якуба.
«Хто дзейнічаў і здзейсніў, паклікаючы пакаленні спакон вякоў? Я, Госпад, першы, і з апошнімі таксама Я.
Я ад самага пачатку Той Самы. І няма нікога, хто б вырваў з Маёй рукі; Я ўчыню, і хто зменіць гэта?»
Хто падобны да Мяне? Хай пакліча і абвесціць, ды хай прадставіць Мне, з чаго ўсталяваў Я старадаўні народ; будучыню і тое, што мае быць, хай абвесціць нам.
Абвясціце і прыходзьце, і параімся разам. Хто даў пачуць пра гэта ад пачатку і гэта прадказаў даўно? Ці ж не Я — Госпад, і няма другога Бога, апроч Мяне? Бога справядлівага, Які збаўляе, апрача Мяне, няма.
Прызаву з усходу драпежную птушку, і з далёкай зямлі чалавека намеру Майго; дык Я сказаў, і выканаю гэта; вырашыў, і здзейсню тое.
Збярыцеся вы ўсе і слухайце: хто з іх абвясціў гэтыя рэчы? Госпад узлюбіў Яго; ён споўніць волю Яго над Бабілонам і руку Яго [уздыме] над халдэямі.
«Падзеі ранейшыя даўно вам абвясціў, і з вуснаў Маіх яны выйшлі, і Я даў пачуць іх; раптам стаў дзейнічаць, і збыліся.
І захацеў Госпад сцерці Яго немаччу. Калі складзе Ён Сваю душу ў ахвяру, убачыць Ён даўгавечнае патомства, і воля Госпада рукою Яго споўніцца.
так будзе са словам Маім, якое выходзіць з вуснаў Маіх: і не вяртаецца да Мяне пустым, але зробіць, што толькі Я захачу, і будзе мець поспех у тых, да якіх яго Я паслаў.
Тыя, што ўхаваюцца ад меча, вернуцца з зямлі Егіпецкай у зямлю Юды ў вельмі малой лічбе, каб пазнала ўся рэшта Юды, якая прыбыла ў зямлю Егіпецкую з намерам качаваць там, чыё слова здзейсніцца: Маё ці іх?”
Вось, прыходзіць і спаўняецца! — кажа Госпад Бог, — гэта той дзень, аб якім сказаў Я.
Эфраім станецца пустыняй у дзень пакарання. Адносна пакаленняў Ізраэля абвяшчаю рэч верную.
а калі ад Бога, дык вы не зможаце іх знішчыць, ды каб часам не аказалася, што вы ваюеце з Богам». Яны паслухалі яго
Дзеля таго і Бог, хочучы для спадкаемцаў абяцання больш выявіць непарушнасць Свайго намеру, скарыстаўся прысягай,