І стаў Саламон перад ахвярнікам Госпада ў прысутнасці ўсяго сабранага Ізраэля, і працягнуў рукі свае ў неба, і маліўся:
ІСАІ 1:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі выцягнеце рукі вашы, адвярну вочы Мае ад вас, і нават калі вы павялічыце малітвы, не выслухаю. Рукі бо вашы поўныя крыві. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі вы выцягваеце рукі, Я адварочваю вочы Мае ад вас, і нават калі павялічыце малітвы вашыя, ня выслухаю, бо рукі вашыя ў крыві. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі вы працягваеце рукі вашыя, Я заплюшчваю ад вас Мае вочы; і калі памнажаеце вы малітвы свае, Я ня чую: вашыя рукі ў крыві. |
І стаў Саламон перад ахвярнікам Госпада ў прысутнасці ўсяго сабранага Ізраэля, і працягнуў рукі свае ў неба, і маліўся:
Калі Саламон скончыў усю малітву і гэтую просьбу да Госпада, ён устаў перад ахвярнікам Госпада, бо ён стаяў на зямлі, укленчыўшы на абодва калены, і рукі ўзнімаў у неба.
І ў час вячэрняй ахвяры ўстаў я з месца смутку свайго ў раздзёртых шатах і плашчы, упаў на калені свае і выцягнуў рукі свае да Госпада, Бога майго.
Сказаў Майсей: «Калі я выйду з горада, выцягну далоні мае да Госпада; і спыняцца грымоты, і граду не будзе, каб ведаў ты, што Госпадава зямля.
Тады прызываць будуць мяне, а не выслухаю, рупліва шукаць мяне будуць, а не знойдуць мяне.
Калі Госпад абмые бруд дачок сіёнскіх і ачысціць Ерузалім ад крыві з нутра Яго подыхам суда і подыхам спалення,
Вось, вы посціце для звадак і спрэчак ды чыніце бязбожную бойку. Не посціце, як сёння, каб чуўся на вышыні голас ваш.
Ці ж не тое, каб падзяліцца хлебам тваім з галодным ды ўбогіх і бяздомных прыняць у дом свой? Калі пабачыш голага — адзень яго, а родным сваім не пагарджай.
Няма нікога, хто прызываў бы імя Тваё, хто падняўся б і прыхінуўся да Цябе, бо Ты схаваў аблічча Сваё ад нас і папусціў нас у рукі правіннасці нашай.
І буду чакаць Госпада, Які хавае аблічча Сваё ад дому Якуба, я буду спадзявацца на Яго.
Дзеля таго вось што кажа Госпад: «Вось, Я навяду на іх няшчасці, якіх яны пазбегнуць не змогуць; і будуць яны клікаць Мяне, але Я не выслухаю іх.
Калі б нават посціліся яны, не выслухаю просьбы іх; ды калі б складалі цэласпаленні і ахвяры з ежы, не прыму іх, бо буду вынішчаць іх мечам, голадам і пошасцю».
Чую голас быццам парадзіхі, як бы стогны першы раз нараджаючай жанчыны, — голас дачкі Сіёна, якая канае і выцягвае рукі свае: “О, гора мне, бо млее душа мая паміж забойцаў!”
«Сын чалавечы, гэтыя людзі ўвялі ў сэрцы свае ідалаў сваіх і паставілі перад абліччам сваім спакусу злачыннасці сваёй; ці ж маю Я адказаць ім, калі спыталі яны?
І пагане зразумеюць, што ізраэльцы дзеля сваёй правіннасці былі захоплены, бо адышлі ад Мяне, і Я аблічча Маё схаваў ад іх і аддаў іх у рукі іх ворагаў, і пападалі яны ўсе ад меча.
З авечкамі сваімі і валамі сваімі пойдуць шукаць Госпада, але Яго не знойдуць, бо Ён ад іх ухіліўся.
Тады будуць яны прызываць Госпада, і Ён не выслухае іх, і схавае аблічча Сваё ад іх у той час дзеля ўчынкаў найгоршых, якіх яны дапусціліся.
І сталася так: «Як яны не слухалі, калі Ён напамінаў, — так Я не паслухаю, калі яны будуць Мяне прызываць, — кажа Госпад Магуццяў. —
Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, што зачыняеце Валадарства Нябеснае перад людзьмі. Вы і самі не ўваходзіце, і тым, што ўваходзяць, не дазваляеце ўвайсці.
А молячыся, не гавары многа, як пагане, бо яны лічаць, што ў шматслоўі сваім будуць пачуты.
Ведаем жа, што грэшнікаў Бог не слухае, а калі хто спахвальнік Бога і волю Яго выконвае, таго слухае.
Дык хачу, каб мужчыны маліліся на кожным месцы, падымаючы чыстыя рукі без гневу і спрэчак.