ЁВА 38:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) На чым замацавана апірышча яе? Або хто залажыў кутні камень яе, Біблія (пераклад А.Бокуна) На чым замацаваны падваліны яе? Або хто залажыў кутні камень яе, Біблія (пераклад В. Сёмухі) На чым умацаваны асновы яе, альбо хто паклаў кутні камень на ёй, |
Сыны нашыя — быццам новыя парасткі ў маладосці сваёй; дочкі нашыя — як слупы гранёныя, высечаныя, як пабудова святыні.
Госпад заваладарыў! Адзеўся Ён у аздобу; адзеўся Госпад, моцаю падперазаўся, бо ўмацаваў Ён сусвет, які не пахіснецца.
калі мору вызначаў Ён яго мяжу і водам, каб з рубяжоў сваіх не выходзілі, калі паклаў асновы зямлі,
Таму вось што кажа Госпад Бог: «Вось, Я кладу на Сіёне вуглавы камень, выбраны і дарагі, угрунтаваны; і хто ўверыць у Яго — не спатыкнецца.
Прароцтва. Слова Госпада, што да Ізраэля і што да Юды. Прароцтва Госпада, Які распасцёр неба, і заснаваў зямлю, і дух чалавека ўдыхнуў у яго:
Бо не ведаюць яны, тыя, якія так думаюць, што неба было здаўна і што зямля з вады і праз ваду словам Божым паўстала,
Ён выцягвае беднага з гною і са смецця падымае няшчаснага, каб пасадзіць яго з князямі і каб атрымаў ён у спадчыну пасад славы. Бо Госпадавы — асновы зямлі, на іх Ён паставіў зямлю.