ЁВА 36:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто, сапраўды, можа зразумець разлегласць хмар, грымоты палаткі Яго? Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто можа разумець разьлегласьць аблокаў і грымоты намёту Ягонага? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто можа таксама спасьцігнуць прыцягненьне воблакаў, трэск намёта Ягонага? |
Вось такія межы шляхоў Яго; і, паколькі мы чулі хіба што малую кроплю слоў Яго, то хто змог бы адчуваць грымоты велічы Яго?»
Ты будуеш на водах святліцы Твае. Ты ўчыняеш воблака возам Сабе, Ты носішся на крылах ветру.
Ён ёсць Той, Хто сядзіць над колам зямлі, і жыхары яе — як саранча перад Ім; хто расцягнуў, як парус, нябёсы, і раскінуў іх, як палатку для жытла?
Госпад цярплівы і магутны моцаю, Госпад не пакіне нікога без пакарання. Праз буру і віхуру шлях Яго, і хмары — пыл ног Яго.
убачылі Цябе і затрэсліся горы. Хмары вылілі воды, бяздонне выдала голас свой, увысь падняла рукі свае.