Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЁВА 38:37 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

37 Хто з мудрасцю размяркуе хмары, і хто зрушыць бурдзюкі нябесныя,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

37 Хто мудрасьцю лічыць хмары, і хто можа нахіліць начыньні нябесныя,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

37 Хто можа разьлічыць воблакі сваёю мудрасьцю і ўтрымаць судзіны неба,

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 38:37
8 Крыжаваныя спасылкі  

І вывеў яго Бог вонкі і сказаў яму: «Глянь на неба і палічы зоркі, калі зможаш». І сказаў яму: «Такім будзе патомства тваё».


У шасцісотым годзе жыцця Ноя, у другім месяцы, семнаццатага дня месяца, прарваліся ўсе крыніцы вялікага бяздоння і вокны нябесныя адчыніліся,


І Бог, успомніўшы пра Ноя, і пра ўсіх жывуноў, і пра ўсіх жывёл, якія былі з ім у арцы, прывёў вецер на зямлю, і зменшыліся воды.


і прыгадаю Я пагадненне Маё з вамі і з кожнай душою жывой, з кожным чалавекам: і не будзе болей водаў патопу на пагібель усяго цялеснага.


Ці ўздымеш свой голас да хмар, і каб хвалі вады накрылі цябе?


калі пыл становіцца цвёрдай зямлёй, а глеба зліпаецца?


Ён мудры сэрцам і магутны сілаю; хто супрацівіўся Яму і застаўся цэлым?


Ён вызначае лік зорак і ўсім ім дае імёны.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы