ЁВА 30:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І цяпер выліваецца ўва мне душа мая і дні гора апанавалі мяне. Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер выліваецца з мяне душа мая, і дні гора нахлынулі на мяне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сёньня выліваецца душа мая; дні смутку агарнулі мяне. |
Нібы вада, я ўвесь выліўся, і рассыпаліся косці мае. Зрабілася сэрца маё, быццам воск, расплаўляючыся ў сярэдзіне ўлоння майго.
Ты ж, Госпадзе, не аддаляў літасцей Тваіх ад мяне; міласэрнасць Твая і праўда Твая заўсёды падтрымліваюць мяне,
Таму аддам Яму многіх, і з моцным падзеліць Ён здабытак, за тое, што душу Сваю выдаў на смерць і ў злачынцы быў залічаны; а Ён узяў на Сябе грэх многіх, таму заступаецца за праступных».
У маці сваіх пыталі: «Дзе пшаніца і віно?» Калі самлелі, быццам пакалечаныя, на плошчах горада, калі выпускалі душы свае на грудзях маці сваіх.
Ганна, адказваючы, прамовіла: «Не, гаспадару мой, бо я вельмі нешчаслівая жанчына: я не піла ані віна, ані чагосьці, што можа ап’яніць, але выліваю я душу сваю перад Госпадам.