ЁВА 28:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усталяваў [чалавек] мяжу цемры, і даследуе ўсё сам да канца, нават камень змроку і ценю. Біблія (пераклад А.Бокуна) [Чалавек] паставіў мяжу цемры, і дасьледуе ўсё да краю, і [шукае] камяні ў цемры і ценю сьмерці. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Чалавек кладзе мяжу цемры і старанна шукае камень у змроку і цяні сьмяротным. |
Вандроўны люд адкрыў падземныя праходы, якія забыты нагою; вісяць яны, хістаючыся больш за вандроўніка.
Хай зацемняць яго цемра і засень смерці, хай апануе яго змрок і хай агорнецца ён горыччу.
І вырашыў у душы сваёй вышукваць і даследаваць мудра ўсё, што дзеецца пад сонцам. Гэты найцяжэйшы занятак даў Бог сынам чалавечым, каб займаліся ім.
Ці ж гэта не ад Госпада Магуццяў тое, што людзі працуюць для агню ды народы мучаюцца дарэмна?
Дык шукайце ж перш Валадарства Божага і Яго справядлівасці, а ўсё іншае дадасца вам.
Дык пахваліў гаспадар аканома нягоднага, што разумна зрабіў. Бо сыны гэтага веку разумнейшыя ў сваім родзе за сыноў святла.