І зрабіў ён так, што срэбра было ў Ерузаліме, што камянёў; і даў столькі кедраў, колькі сікамор расце ў Сэфэлі.
ЁВА 27:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі наносіць ён срэбра, як пяску, і нарыхтуе адзення, як гліны, Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі назьбірае ён срэбра, як пяску, і нарыхтуе адзеньня, як гліны, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ён набярэ кучы срэбра, як пылу, і нарыхтуе вопраткі, як гразі, |
І зрабіў ён так, што срэбра было ў Ерузаліме, што камянёў; і даў столькі кедраў, колькі сікамор расце ў Сэфэлі.
У той дзень цар Асуэр даў царыцы Эстэр дом Амана, ворага юдэяў, і Мардахэй увайшоў перад аблічча цара, бо Эстэр сказала яму, кім быў ён для яе.
Ён не будзе багаты, і не захаваецца маёмасць яго; і на зямлі ён не пусціць кораня свайго.
Тыя, што застануцца ад яго, будуць пахаваныя ў згубе, і ўдовы яго не будуць плакаць.
ён, сапраўды, прыгатуе, але апранецца ў іх справядлівы, і срэбра падзеліць бязгрэшны.
Добры чалавек пакідае спадкаемцамі сыноў і ўнукаў, а маёмасць грэшніка зберагаецца для справядлівага.
Бо чалавеку добраму перад Ім дае Ён мудрасць, і веданне, і радасць; а грэшніку дае Ён турбаванне: збіраць і накопліваць, каб перадаць таму, які падабаецца Богу; але і гэта марнасць і турбаванне духа.
Ці ж не ўсе яны зробяць з яго прыпавесць і прыказкі, кажучы: “Гора таму, хто чужую маёмасць забірае. Ці доўга гэта будзе? Гора таму, хто абцяжарвае сябе закладамі!”
Галасіце, жыхары Пілі, бо выбіты быў увесь народ ханаанскі, знішчаны былі ўсе, апранутыя ў срэбра.
І Тыр пабудаваў свой вал абароны і назбіраў срэбра, як пылу, і золата, быццам смецця на дарогах.
Не збірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе ржа ды моль нішчаць і дзе злодзеі падкопваюць і крадуць.