Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЁВА 27:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Калі размножацца сыны яго, пад мечам будуць, і нашчадкі яго не насыцяцца хлебам.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Калі памножацца сыны ягоныя, упадуць ад мяча, і нашчадкі ягоныя не насыцяцца хлебам.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Калі памнажаюцца сыны ягоныя, дык пад меч; і нашчадкі яго не насыцяцца хлебам.

Глядзіце раздзел



ЁВА 27:14
16 Крыжаваныя спасылкі  

і казаў ім пра мноства багацця свайго, і пра шматлікіх сыноў сваіх, і што цар узвысіў яго вялікай славай над усімі князямі і сваімі паслугачамі.


Ён не верыць, што можа вярнуцца назад з цемры, бо яму наканаваны меч.


Не будзе ані нашчадка яго, ані пакалення ў народзе яго, і не застанецца нічога ў месцы, дзе ён жыў.


Сыны яго будуць імкнуцца спадабацца ўбогім, і рукі іх аддадуць яму маёмасць яго.


Леў загінуў, бо не меў здабычы, і львяняты пагубляліся.


Хай дзеці яго бадзяюцца непрыкаяныя, і хай жабруюць, і хай будуць гнаныя з руін сваіх.


Хай дзеці яго пойдуць на пагібель і хай у адзіным пакаленні знішчыцца імя яго.


бо, вось, надыходзяць дні, калі будуць казаць: “Шчасныя няплодныя і ўлонні, што не нарадзілі, ды грудзі, якія не кармілі”.


Сыны твае і дочкі твае будуць аддадзены іншаму народу на вачах тваіх, і ўвесь дзень будзеш, плачучы, выглядаць іх дарма, і не будзе сілы ў руках тваіх.


Народзіш сыноў і дачок, але не пацешышся з іх, бо павядуць іх у няволю.


Раней сытыя наймаюцца за хлеб, а галодныя больш не жывуць у нястачы. Бясплодная нараджае шмат разоў, а тая, што мела многа сыноў, — завяла.