І Госпад паслаў на яго дружыны халдэяў, і дружыны Сірыі, і дружыны Мааба, і дружыны сыноў Амона; і паслаў іх на Юдэю, каб знішчыць яе паводле слова Госпада, якое Ён гаварыў праз паслугачоў Сваіх, прарокаў.
ЁВА 20:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ён наесца, цесна яму будзе, і ўсякая пакута будзе нападаць на яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі наесца, цесна яму будзе, і ўсякая бяда будзе нападаць на яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У поўніцы багацьця будзе цесна яму; рука кожнага пакрыўджанага падымецца на яго. |
І Госпад паслаў на яго дружыны халдэяў, і дружыны Сірыі, і дружыны Мааба, і дружыны сыноў Амона; і паслаў іх на Юдэю, каб знішчыць яе паводле слова Госпада, якое Ён гаварыў праз паслугачоў Сваіх, прарокаў.
і [раптам] напалі сабэйцы і пазабіралі іх, а паслугачоў пазабівалі мечам, і ацалеў толькі я адзін, каб паведаміць табе».
Але калі і гэты яшчэ гаварыў, прыбыў іншы і сказаў: «Халдэі сабралі тры дружыны і напалі на вярблюдаў і пазабіралі іх, а паслугачоў пазабівалі мечам, і я адзін уцёк, каб паведаміць табе».
Ён не будзе багаты, і не захаваецца маёмасць яго; і на зямлі ён не пусціць кораня свайго.
Хай напоўніць ён жывот свой: спашле на яго Бог гнеў абурэння Свайго і вылье на яго вайну Сваю.
Ураджай яго з’есць галодны, а самога яго ўзброены схопіць, і прагныя вып’юць багацце яго.
Загаварыў я языком сваім: «О, Госпадзе, дай мне пазнаць канец свой і які лік дзён маіх, каб усвядоміць, наколькі кароткае жыццё маё».
Да народа бязбожнага пасылаю яго, прызначаю яго супраць народа гневу Майго, каб забраў ён даніну і вырваў здабычу і каб выставіў яго на патаптанне, быццам бруд на плошчах.
Колькі ўзносілася яна і раскашавала, столькі дайце ёй і мукаў, і гора, бо кажа ў сваім сэрцы: “Сяджу, як царыца, і не ўдава я, і не пабачу гора”.